Анры Лафантэн
Анры Лафантэн (фр. Henri La Fontaine, 22 красавіка 1854 — 14 мая 1943) — бельгійскі юрыст, старшыня Міжнароднага бюро міру з 1907 па 1943 год, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1913).
Біяграфія [правіць]
Быў інтэрнацыяналістам, прыхільнікам Лігі Нацый, выказваўся на карысць раззбраення і вырашэння міжнародных спрэчак шляхам арбітражу. Ён удзельнічаў у дзейнасці Міжнароднага бюро міру, дзе з 1907 года займаў пасаду старшыні. За сваю дзейнасць у 1913 годзе быў уганараваны Нобелеўскай прэміяй міру «як праўдзівы лідар народнага руху за мір у Еўропе». Лафантэн быў членам бельгійскай дэлегацыі на Парыжскай мірнай канферэнцыі 1919 года, а таксама прадстаўляў сваю краіну на асамблеі Лігі Нацый у 1920-м. Памёр у 1943 годзе ў Бруселі ва ўзросце 89 гадоў.
| Нобелеўская прэмія міру | |
|---|---|
| 1901—1925 |
Жан Анры Дзюнан / Фрэдэрык Пасі (1901) • Элі Дзюкамен / Шарль Альбер Гоба (1902) • Уільям Рандал Крымер (1903) • ІМП (1904) • Берта фон Зутнер (1905) • Тэадор Рузвельт (1906) • Эрнеста Тэадора Манета / Луі Рэно (1907) • Клас Понтус Арнальдсан / Фрэдрык Баер (1908) • Агюст Беернарт / Поль Анры Бенжамен д'Этурнель дэ Канстан (1909) • МБМ (1910) • Тобіас Асер / Альфрэд Герман Фрыд (1911) • Эліу Рут (1912) • Анры Лафантэн (1913) • МКЧК (1917) • Томас Вудра Вільсан (1919) • Леон Буржуа (1920) • Карл Яльмар Бранцінг / Крысціян Ланге (1921) • Фрыцьёф Нансен (1922) • Джозеф Осцін Чэмберлен / Чарлз Гейтс Даўэс (1925) |
|
Поўны пералік• (1901—1925) (1926—1950) • (1951—1975) • (1976—2000) • (2001—2025) |
|

