Шарль Альбер Гоба
Шарль Альбер Гоба (фр.: Charles Albert Gobat, 21 мая 1843 - 16 сакавіка 1914) — швейцарскі юрыст і палітык, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1902) разам з Элі Дзюкаменам.
Біяграфія [правіць]
У 1882 годзе Гоба быў абраны ў Вялікі савет Берна. У тым жа годзе ён быў прызначаны на пасаду папячыцеля Бернскага дэпартамента народнай адукацыі, на якім знаходзіўся на працягу 30 гадоў. На гэтай пасадзе ён ажыццявіў шэраг рэформ: паглыбіў праграму навучання, дамогся павышэння фінансавання адукацыі, а таксама ўвёў курсы прафесійнай падрыхтоўкі для дарослых.
З 1884 года Гоба з'яўляўся членам Саюзнага савета Швейцарыі, а ў 1890 увайшоў у склад Нацыянальнага савета. У 1889 годзе ўдзельнічаў у першай канферэнцыі Міжпарламенцкага саюза, мэтай якога з'яўлялася актывізацыя сумеснай дзейнасці паміж членамі ўсіх парламентаў для ўмацавання міру і супрацоўніцтва. У 1892 годзе ён старшынстваваў на чацвёртай канферэнцыі саюза, дзе быў абраны дырэктарам Міжпарламенцкага бюро — штаб-кватэры саюза, якая займалася каардынацыяй яго дзейнасці.
| Нобелеўская прэмія міру | |
|---|---|
| 1901—1925 |
Жан Анры Дзюнан / Фрэдэрык Пасі (1901) • Элі Дзюкамен / Шарль Альбер Гоба (1902) • Уільям Рандал Крымер (1903) • ІМП (1904) • Берта фон Зутнер (1905) • Тэадор Рузвельт (1906) • Эрнеста Тэадора Манета / Луі Рэно (1907) • Клас Понтус Арнальдсан / Фрэдрык Баер (1908) • Агюст Беернарт / Поль Анры Бенжамен д'Этурнель дэ Канстан (1909) • МБМ (1910) • Тобіас Асер / Альфрэд Герман Фрыд (1911) • Эліу Рут (1912) • Анры Лафантэн (1913) • МКЧК (1917) • Томас Вудра Вільсан (1919) • Леон Буржуа (1920) • Карл Яльмар Бранцінг / Крысціян Ланге (1921) • Фрыцьёф Нансен (1922) • Джозеф Осцін Чэмберлен / Чарлз Гейтс Даўэс (1925) |
|
Поўны пералік• (1901—1925) (1926—1950) • (1951—1975) • (1976—2000) • (2001—2025) |
|
