Уільям Рэндал Крымер

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Уільям Рандал Крымер

Сэр Уільям Рандал Крымер, англ.: Sir William Randal Cremer (18 сакавіка 1828 — 22 ліпеня 190822 ліпеня 1908) — брытанскі палітык, дэпутат парламента ад Ліберальнай партыі ў 1885—1895 і ў 1900—1908.

У 1865 быў абраны сакратаром Міжнароднай асацыяцыі працоўных, але два гады пазней склаў паўнамоцтвы. Быў адным з заснавальнікаў Міжнароднай арбітражнай лігі і Міжпарламенцкага саюза. За сваю арбітражную дзейнасць, у тым ліку за ўдзел у англа-амерыканскім дагаворы 1897 аб трацейскім судзе, быў у 1903 удастоены Нобелеўскай прэміі міру, стаў першым лаўрэатам, які атрымаў яе адзінаасобна.

Быў кавалерам французскага Ордэна Ганаровага легіёна і нарвежскага Ордэна Святога Олафа. У 1907 быў прысвечаны ў рыцары.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.511-512