Берта фон Зутнер
Берта фон Зутнер (баранеса Берта фон Зутнер, ням. Bertha Sophie Felicitas Freifrau von Suttner, народжаная Кiнскi, ням. Kinsky; 9 чэрвеня 1843, Прага — 21 чэрвеня 1914, Вена) — аўстрыйская пісьменніца, дзеяч міжнароднага пацыфісцкага руху, першая жанчына-лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1905) і другая жанчына наогул, якая атрымала Нобелеўскую прэмію (пасля Марыі Кюры).
[правіць] Дзейнасць
У 1892 г. Берта фон Зутнер разам з Альфрэдам Фрыдам засноўвае пацыфісцкі часопіс «Далоў зброю!», у якім вядзе рубрыку «Каментары на палях па сучаснай гісторыі».
90-я гг. XIX ст. сталі перыядам рэзкага нарастання мілітарызму; Зутнер ўдзельнічала ў рабоце шматлікіх канферэнцый міралюбных сілаў, прычым часта аказвалася адзінай жанчынай-дэлегатам. Берта і яе муж Альберт фон Зутнер прыклалі нямала намаганняў для арганізацыйнай, інфармацыйнай і фінансавай падрыхтоўкі Гаагскай мірнай канферэнцыі 1899 г. Пасля смерці мужа ў 1902 г. Зутнер працягвае актыўную пацыфісцкую дзейнасць, здзяйсняе турнэ па ЗША і Германіі, выступаючы з лекцыямі (1904—1905), сустракаецца з прэзідэнтам ЗША Тэадорам Рузвельтам.
| Нобелеўская прэмія міру | |
|---|---|
| 1901—1925 |
Жан Анры Дзюнан / Фрэдэрык Пасі (1901) • Элі Дзюкамен / Шарль Альбер Гоба (1902) • Уільям Рандал Крымер (1903) • ІМП (1904) • Берта фон Зутнер (1905) • Тэадор Рузвельт (1906) • Эрнеста Тэадора Манета / Луі Рэно (1907) • Клас Понтус Арнальдсан / Фрэдрык Баер (1908) • Агюст Беернарт / Поль Анры Бенжамен д'Этурнель дэ Канстан (1909) • МБМ (1910) • Тобіас Асер / Альфрэд Герман Фрыд (1911) • Эліу Рут (1912) • Анры Лафантэн (1913) • МКЧК (1917) • Томас Вудра Вільсан (1919) • Леон Буржуа (1920) • Карл Яльмар Бранцінг / Крысціян Ланге (1921) • Фрыцьёф Нансен (1922) • Джозеф Осцін Чэмберлен / Чарлз Гейтс Даўэс (1925) |
|
Поўны пералік• (1901—1925) (1926—1950) • (1951—1975) • (1976—2000) • (2001—2025) |
|
