Элі Дзюкамен
Элі Дзюкамен (фр.: Élie Ducommun, 19 лютага 1833, Жэнева, Швейцарыя — 7 снежня 1906, Берн, Швейцарыя) — швейцарскі журналіст, змагар за мір, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1902) (разам з Шарлем Альберам Гоба).
Біяграфія [правіць]
Быў малодшым з траіх дзяцей у сям'і гадзіншчыка. Нягледзячы на адсутнасць вышэйшай адукацыі, ужо ў 17 гадоў стаў хатнім настаўнікам у багатай сям'і. Праз тры года пачаў выкладаць ў школе, а яшчэ праз два гады стаў рэдактарам часопіса «Жэнэўскі агляд» (фр. Revue de Geneve). Яго дзейнасць у часопісе дазволіла яму заняць ў 1857 годзе пасаду віцэ-канцлера, а праз пяць гадоў — канцлера кантона Жэневы.
У 1865 годзе, пасля пераезду ў Берн, заснаваў часопіс «Прагрэс». Пачынаючы з 1868 года быў рэдактарам інфармацыйнага бюлетэня «Злучаныя штаты Еўропы» (фр.: Les États-Unis d'Europe), які выдаваўся Міжнароднай лігай свету і свабоды. У 1891 годзе сумесна з Шарлем Альберам Гоба стаў заснавальнікам Міжнароднага бюро міру, якое каардынавала дзеянні еўрапейскіх пацыфісцкіх арганізацый. За гэтую дзейнасць заснавальнікі бюро былі ўганараваны ў 1902 годзе Нобелеўскай прэміяй міру.
| Нобелеўская прэмія міру | |
|---|---|
| 1901—1925 |
Жан Анры Дзюнан / Фрэдэрык Пасі (1901) • Элі Дзюкамен / Шарль Альбер Гоба (1902) • Уільям Рандал Крымер (1903) • ІМП (1904) • Берта фон Зутнер (1905) • Тэадор Рузвельт (1906) • Эрнеста Тэадора Манета / Луі Рэно (1907) • Клас Понтус Арнальдсан / Фрэдрык Баер (1908) • Агюст Беернарт / Поль Анры Бенжамен д'Этурнель дэ Канстан (1909) • МБМ (1910) • Тобіас Асер / Альфрэд Герман Фрыд (1911) • Эліу Рут (1912) • Анры Лафантэн (1913) • МКЧК (1917) • Томас Вудра Вільсан (1919) • Леон Буржуа (1920) • Карл Яльмар Бранцінг / Крысціян Ланге (1921) • Фрыцьёф Нансен (1922) • Джозеф Осцін Чэмберлен / Чарлз Гейтс Даўэс (1925) |
|
Поўны пералік• (1901—1925) (1926—1950) • (1951—1975) • (1976—2000) • (2001—2025) |
|

