Анры Матыс
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Анры́ Маты́с (франц.: Henri Matisse) ( 31 снежня 1869 года ў Ле Като-Камбрэзі ў Пекардыі – 3 лістапада 1954 года ў Ніцы) — французскі мастак і скульптар, які лічыцца аднім з самых вядомых фавістаў.
Першапачаткова Матыс займаўся правам, але ўжо ў дваццаці чатырох гадовым узросце паступіў у парыжскую школу мастацтва. Вучыўся ў Густава Маро і спачатку пісаў карціны пад уплывам імпрэсіяністаў і японскай культуры. У 1905 годзе Матыс упершыню выставіў свае працы ў “АВосеньскім Салоне”. Дзве зімы (1912 і 1913 гг.), мастак правёў у Марока, дзе на яго творчасць паўплывала ісламскае мастацтва. Хутка ён знайшоў уласны стыль. Сусветную вядомасць Матыс атрымаў ужо пасля сваёй смерці.
Акрамя карцін, вядомы яго выдатныя малюнкі, гравюры, скульптуры, малюнкі для тканіны. Адной з вядомейшых працаў мастака сталі вітражы дамініканскай Капэлы Ружанцоў у Вансе (1951 год).
Пасля анкалагічнай аперацыі (1941 год) Матыс страціў мажлівасьць хадзіць і рухаўся выключна ў інвалідным крэсле, і пасля яе , замест малявання, пачаў займацца пераважна папяровымі калажамі.
Анры Матыс захапляўся творчасцю Пабла Пікаса.