Бобслей
Бобслей (ад англ.: bobsleigh) — зімовы алімпійскі від спорту, які ўяўляе сабой хуткасны спуск з гор па адмыслова абсталяваных лядовых трасах на кіруемых санях — бобах.
Радзімай бабслея з'яўляецца Швейцарыя. Тут у 1888 годзе англійскі турыст Уілсан Сміт злучыў паміж сабой двое саней з дошкай і выкарыстоўваў іх для падарожжа з Санкт-Морыца ў размешчаную некалькі ніжэй Чэлерыну. Там жа, у Санкт-Морыцы, у канцы XIX ст. быў арганізаваны і першы ў свеце бабслейный спартыўны клуб, дзе былі распрацаваны асноўныя правілы спаборніцтваў у гэтым відзе спорту, прычым экіпаж санак тады складаўся з пяці чалавек - трох мужчын і дзвюх жанчын. У далейшым колькасць членаў экіпажа бабслейных санак змянялася - два, чатыры, пяць, а часам і восем чалавек.
Бобслей атрымаў распаўсюджванне ў шэрагу краін Еўропы, дзе сталі праводзіцца спаборніцтвы, а затым і нацыянальныя чэмпіянаты па гэтым відзе спорту. У Аўстрыі яны праводзяцца з 1908 года, а ў Германіі - з 1910 года.
Першыя ў свеце асаблівыя сані - «боб» былі сканструяваныя ў 1904 годзе.
Гл. таксама[правіць]
Спасылкі[правіць]