Вальтэр фон Рэйхенау

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Вальтэр фон Рэйхенау
Walter von Reichenau
Bundesarchiv Bild 183-B05284, Walter v. Reichenau.jpg
Генерал-фельдмаршал Вальтэр фон Райхенау
Дата нараджэння

8 кастрычніка 1884({{padleft:1884|4|0}}-{{padleft:10|2|0}}-{{padleft:8|2|0}})

Месца нараджэння

Карлсруэ, Германія

Дата смерці

17 студзеня 1942({{padleft:1942|4|0}}-{{padleft:1|2|0}}-{{padleft:17|2|0}}) (57 гадоў)

Месца смерці

Палтава

Прыналежнасць

Flag of the German Empire.svg Германская імперыя
Flag of Germany (3-2 aspect ratio).svg Веймарская рэспубліка
Flag of German Reich (1935–1945).svg Трэці рэйх

Род войскаў

Сухапутныя войскі

Гады службы

1902-1942

Званне

генерал-фельдмаршал

Камандаваў

7-я ваенная акруга
10-я армія
6-я армія
група армій «Поўдзень»

Бітвы/войны

Першая сусветная вайна
Другая сусветная вайна

Узнагароды і прэміі
Рыцарскі крыж Жалезнага крыжа
Жалезны крыж 1-га класа
Жалезны крыж 2-га класа


Вальтэр фон Рэйхенау (ням.: Walter von Reichenau, 8 кастрычніка 1884 — 17 студзеня 1942) — генерал-фельдмаршал1940).

Нарадзіўся ў Карлсруэ ў сям'і прускага генерала.

Падчас Другой сусветнай вайны камандаваў 6-й арміяй вермахта. Браў Парыж (1940), Кіеў (1941) і Харкаў (1941). Адзін з нешматлікіх вышэйшых военачальнікаў вермахта, якія актыўна падтрымлівалі нацызм[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сям'я Рэйхенау была вельмі заможнай і мела дваранскае паходжанне. У дзевятнаццатым і першай палове дваццатага стагоддзя сям'і фон Рэйхенау належала адна з найбуйнейшых мэблевых фабрык у Германіі. У 1938 годзе яны перадалі яе нацыстам, якія наладзілі на фабрыцы выпуск ваеннага рыштунку. Калі падчас налётаў саюзнікаў у 1945 годзе фабрыка, размешчаная пад Карлсруэ, была знішчана, зніклі апошнія рэшткі багацця і ўплыву сям'і.

Пачатак кар'еры[правіць | правіць зыходнік]

Паступіў на ваенную службу ў 1903 фанен-юнкерам (кандыдат у афіцэры) у 1-ы гвардзейскі полк палявой артылерыі. У жніўні 1904 узведзены ў лейтэнанты. Вучыўся ў ваеннай акадэміі, са жніўня 1912 — обер-лейтэнант.

Першая сусветная вайна[правіць | правіць зыходнік]

На працягу Першай сусветнай вайны ваяваў на Заходнім фронце. Напачатку вайны — на пасадзе палкавога ад'ютанта 1-га гвардзейскага палка палявой артылерыі. З лістапада 1914 года — капітан. З 1915 года — намеснік начальніка штаба 47-й рэзервовай пяхотнай дывізіі. Быў узнагароджаны Жалезным крыжам першай і другой ступені і яшчэ чатырма ордэнамі.

Паміж сусветнымі войнамі[правіць | правіць зыходнік]

Працягнуў службу ў рэйхсверы. З ліпеня 1923 — маёр, з лютага 1932 — палкоўнік.

У 1933—1935 быў начальнікам аднаго з кіраванняў ваеннага міністэрства.

З лютага 1934 — генерал-маёр, з кастрычніка 1935 — генерал-лейтэнант, камандуючы 7-м ваеннай акругай (Мюнхен), у кастрычніку 1936 — выраблены ў званне генерала артылерыі.

З лютага 1938 фон Рэйхенау — камандуючы 4-й групай войскаў (Лейпцыг), якая акупавала Судэцкую вобласць (кастрычнік 1938), затым Чэхію і Маравію (сакавік 1939).

Стаяў ля вытокаў утварэння вермахта. Браў удзел у сакрэтнай праграме адраджэння нямецкай арміі і бываў у СССР разам з фон Бломбергам. Рэйхенау ўвайшоў у гісторыю трэцяга рэйха дзякуючы таму, што склаў тэкст прысягі на вернасць новаму рэйхсканцлеру. Перавёў на нямецкую мову працы брытанскага эксперта па танках Лідэл Гарта і ўсяляк спрыяў развіццю новага роду войскаў у Германіі.

Другая сусветная вайна[правіць | правіць зыходнік]

З пачатку вайны камандаваў 10-й арміяй. За Польскую кампанію ўзнагароджаны Рыцарскім крыжам, узведзены ў генерал-палкоўнікі.

З кастрычніка 1939 года — камандуючы 6-й арміяй. У Заходняй кампаніі армія Рэйхенау заняла Бельгію, у ліпені 1940 ён быў узведзены ў генерал-фельдмаршалы.

З чэрвеня 1941 — кампанія супраць СССР — Кіеў, Харкаў, Белгарад. 10 кастрычніка 1941 выдае сумна вядомы загад «Аб паводзінах войскаў ва ўсходняй прасторы» 1 снежня 1941 Рэйхенау прызначаны камандуючым групай армій «Поўдзень» замест фон Рунштэта. 15 студзеня 1942 у Рэйхенау адбылося кровазліццё ў мозг, і 17 студзеня ён памёр ад спынення сэрца і/ці ад атрыманай ім чэрапна-мазгавой траўмы падчас авіяпералёту з Палтавы ў Германію (пры прамежкавай пасадцы ў г. Львове самалёт пацярпеў авіякатастрофу).

Зноскі

  1. С. Митчем «Фельдмаршалы Гитлера и их битвы» Смоленск, «Русич», 1999

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Митчем С., Мюллер Дж. Командиры Третьего рейха. — Смоленск: Русич, 1995. — 480 с. — (Тирания). — 10 000 экз. — ISBN 5-88590-287-9
  • Correlli Barnett. Hitler's Generals. — New York, NY: Grove Press, 1989. — 528 p. — ISBN 0-802-13994-9

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]