Вобласць, адміністрацыйная адзінка
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Вобласць, адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Беларусі, Балгарыі, Казахстана, Кіргізіі, Расіі, Таджыкістана, Узбекістана і Украіны.
У дарэвалюцыйнай Расіі вобласці як адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі былі равнозначны губерніям, але ствараліся толькі ў нацыянальных ускраінах, геаграфічна аддзеленых тэрыторыях або на землях казачых войскаў. Кіраванне абласцямі адрознівалася ад губерніяў тым, што на іх тэрыторыі заўсёды знаходзіліся войскі, таму абласны начальнік быў адначасова кіраўніком грамадзянскага і вайсковага кіравання.