Востраў Увеа, Новая Каледонія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Увеа
Uvea
Новая Каледонія.png
Каардынаты: Каардынаты: 20°34′00″ пд. ш. 166°34′00″ у. д. / 20.566667° пд. ш. 166.566667° у. д. (G) (O) (Я)20°34′00″ пд. ш. 166°34′00″ у. д. / 20.566667° пд. ш. 166.566667° у. д. (G) (O) (Я)
Архіпелаг Астравы Луаятэ
Акваторыя Ціхі акіян
Краіна Flag of New Caledonia.svg Новая Каледонія
Увеа (Новая Каледонія)
Увеа
Увеа
Плошча 132,1 км²
Найвышэйшы пункт 45 м
Насельніцтва (2009) 3 392 чал.
Шчыльнасць насельніцтва 25,678 чал./км²
Выгляд з космасу
Commons-logo.svgУвеа на Вікісховішчы 

Уве́а (фр.: Ouvéa) — востраў у групе астравоў Луаятэ ў Новай Каледоніі. Плошча - 132,1 км². Насельніцтва - 3392 чал. (2009 г.).

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Увеа ўяўляе сабою вялікі падняты атол. Яго заходняя частка пагружаная ў ваду, а ўсходняя ўзвышаецца на 45 м над узроўнем мора. Даўжыня - каля 35 км. У некаторых месцах шырыня сушы складае ўсяго 40 м. Увеа знакаміты сваім доўгім белым пясчаным пляжам, які цягнецца на 25 км.

Клімат трапічны пасатны. Сярэдняя тэмпература жніўня — +16 - 24° C, сярэдняя тэмпература лютага — +23 - 29° C. Найбольш дажджлівы месяц — сакавік (260 мм ападкаў), сухі месяц — верасень (63 мм ападкаў). У сярэднім на Увеа бывае 5 - 8 сонечных гадзін у дзень.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Карэннымі жыхарамі Увеа з'яўляецца меланезійскі народ іааі, які ў сучаснасці адносяць да канакаў Новай Каледоніі. Да прыходу еўрапейцаў тубыльцы падзяляліся на 21 ваенізаваную групу, на чале кожнай стаялі спадчынныя правадыры. Іааі мелі цесныя стасункі з іншымі меланезійскімі плямёнамі астравоў Луаятэ. Галоўнымі заняткамі былі земляробства і рыбалоўства.

У XVIII ст. на востраве таксама пасяліліся палінезійцы - выхадцы з астравоў Уоліс і Самоа. Яны і далі востраву яго сучасную назву.

У 1791 г. Увеа быў адкрыты французскімі мараплаўцамі. У 1856 г. тут з'явіліся брытанскія місіянеры, якія распаўсюджвалі сярод меланезійцаў пратэстантызм. У 1857 г. французскія місіянеры пачалі распаўсюджваць каталіцызм. Іх місія мела асаблівую падрымку сярод палінезійцаў.

Хаця Францыя заявіла аб далучэнні вострава да сваіх уладанняў яшчэ ў сярэдзіне XIX ст., асобная французская адміністрацыя была створана толькі ў 1961 г. Дзякуючы турыстам з Японіі мясцовая эканоміка атрымала імклівае развіццё. Аднак у 1988 г. прыхільнікі незалежнасці Новай Каледоніі захапілі некалькі турыстаў у палон. Канфлікт скончыўся сілавым уздзеяннем урада Францыі ў дачыненні да паўстанцаў.

Славутыя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

Пляж на Увеа

Галоўным цэтрам прыцягнення для наведвальнікаў Увеа з'яўляецца доўгі пясчаны пляж. Акрамя таго тут прапануецца наведаць:

Востраў звязаны з Новай Каледоніяй паветраным і марскім транспартам.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]