Галандская Вест-Індская кампанія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Галандская Вест-Індская кампанія
Тып

акцыянерная

Год заснавання

1621

Скасавана

1791

Прычына скасавання

выкуп акцый урадам

Галіна

гандаль

Амстэрдамскае прадстаўніцтва Вест-Індскай кампаніі (1623—1647 гг.)

Галандская Вест-Індская кампанія (нідэрл.: Geoctroyeerde West-Indische Compagnie) — галандская гандлёвая кампанія, якая пасля стварэння ў 1621 годзе атрымала ад Генеральных штатаў манапольнае права гандлю і каланізацыі ў Амерыцы і Заходняй Афрыцы.

Асноўныя кірункі дзейнасці: рабагандаль, гандаль золатам, срэбрам, футрам, цукрам, слановай косцю, а таксама пірацтва (асабліва рабаванне іспанскіх караблёў). Кампанія мела пяць офісаў у метраполіі (у тым ліку ў Амстэрдаме і Ратэрдаме) і кіравалася саветам з 19 купцоў.

Росквіт[правіць | правіць зыходнік]

Скарыстаўшыся паслабленнем Партугальскай каланіяльнай імперыі, галандцам удалося авалодаць паўночнай часткай Бразіліі (гл. Галандская Бразілія), а таксама Сурынамам і шэрагам астравоў Вест-Індыі (гл. Нідэрландскія Антыльскія астравы). Галоўнай галандскай факторыяй у Паўночнай Амерыцы стаў Новы Амстэрдам (гл. Новыя Нідэрланды). На ўзбярэжжы Афрыкі ўдалося захапіць шэраг партугальскіх і заснаваць новыя фарты (гл. Галандская Гвінея).

Заход[правіць | правіць зыходнік]

Кампанія была рэарганізавана 1674 годзе, але ўжо не мела ранейшага значэння (яе тэрыторыі ў Бразіліі былі захоплены Партугаліяй, а Новы Амстэрдам і іншыя ўладанні ў Паўночнай Амерыцы — Вялікабрытаніяй); у 1791 годзе акцыі кампаніі былі набыты галандскім урадам і яна, фактычна, спыніла самастойнае існаванне.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Галандскія калоніі