Калоніі Нідэрландаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Тэрыторыі, якія сталі аб'ектамі экспансіі Нідэрландаў.

Калоніі Нідэрландаў (Галандыі) — сукупнасць заморскіх у адносінах да Нідэрландаў тэрыторый свету, якія знаходзіліся ў каланіяльнай залежнасці ад гэтай метраполіі і ўтваралі на чале з ёй у XVII — XX стст Нідэрландскую (Галандскую) каланіяльную імперыю (нідэрл.: het Nederlandse Rijk).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Нідэрландская імперыя ўтварылася ў выніку гандлёвых, каланіяльных, навукова-даследчых экспедыцый у першай палове XVII стагоддзя. Імперыя хутка пашыралася і ўжо да XVIII стагоддзя складалася з тэрыторыю Гвіяны, Інданезіі, факторый у Індыі, на Цэйлоне, Фармозе і інш. За сваю гісторыю Нідэрландская імперыя ўключала мноства тэрыторый у шматлікіх частках свету. Яна мела шмат супернікаў, галоўным з іх была Брытанская імперыя.

Вобраз Нідэрландскай каланіяльнай імперыі, якая трымае ў руках Ост-Індыю

Нідэрландская каланіяльная імперыя павялічвалася і памяншалася ў розныя перыяды гісторыі, страчваючы шматлікія свае ўладанні і набываючы іншыя. Так, у 60-70-х гадах XVII стагоддзя Галандыя была вымушана саступіць Англіі свае ўладанні ў Паўночнай Амерыцы (уключаючы сучасны Нью-Ёрк), а паводле Ам'енскаму міру 1802 з Вялікабрытаніяй Галандыя (Батаўская рэспубліка) адмовілася ў яе карысць ад Трынідада, Цэйлона і Капскай вобласці ў Паўднёвай Афрыцы.

Канчатковая яе ліквідацыя адбылася пасля Другой сусветнай вайны з вызваленнем Інданезіі ў выніку вайны за незалежнасць. Цяпер у залежнасці ад Нідэрландаў знаходзіцца толькі некалькі заморскіх тэрыторый у Карыбскім басейне — Аруба, Кюрасаа і Сінт-Маартэн; з 10 кастрычніка 2010 астравы Банайрэ, Саба і Сінт-Эстаціўс у сувязі з распадам Нідэрландскіх Антыльскіх астравоў увайшлі ў склад Нідэрландаў як асобныя абшчыны, але валюта і заканадаўства там засталіся ранейшыя.

У ніжэйпрыведзеным спісе прадстаўлены ўсё тэрыторыі свету, якія калі-небудзь знаходзіліся ў каланіяльнай залежнасці ад Нідэрландаў.

Уладанні ў Арктыцы[правіць | правіць зыходнік]

Калоніі ў Амерыцы[правіць | правіць зыходнік]

Паўночная[правіць | правіць зыходнік]

Цэнтральная[правіць | правіць зыходнік]

Паўднёвая[правіць | правіць зыходнік]

Калоніі ў Афрыцы[правіць | правіць зыходнік]

Заходняя[правіць | правіць зыходнік]

Паўднёвая і Усходняя[правіць | правіць зыходнік]

Калоніі ў Азіі і Аўстраліі[правіць | правіць зыходнік]

Аравія і Сярэдні Усход[правіць | правіць зыходнік]

Паўднёвая Азія[правіць | правіць зыходнік]

Кітай і Далёкі Усход[правіць | правіць зыходнік]

Аўстралія[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Галандскія калоніі