Галіцкая зямля
Галіцкая зямля | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна |
Каралеўства Польскае Рэч Паспалітая |
||
Уваходзіць у | Рускае ваяводства | ||
Адміністрацыйны цэнтр | Галіч | ||
Час існавання | 1349—1772 |
Галіцкая зямля[а 1] — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Каралеўстве Польскім (з 1569 года — у Рэчы Паспалітай), частка Рускага ваяводства.
Адміністрацыйны цэнтр — горад Галіч, соймікі да 1564 года праходзілі ў Судовай Вішні, пасля — таксама ў Галічы. Галіцкі староста склікаў усю шляхту зямлі пад Галічам. Паветы абіралі 6 дэпутатаў для кароннага і скарбовага трыбуналаў на дэпутацкім і гаспадарчым сойміку.
Тэрытарыяльна-палітычнае ўтварэнне з такой назвай пачало складацца на гэтых тэрыторыях яшчэ у першай палове XII стагоддзя з Перамышльскага, Звенігародскага і Тэрэбаўлянскага княстваў. З XII стагоддзя адбыўся ўздым Галіча, які прыйшоў у заняпад пасля мангола-татарскага нашэсця 1240-х гадоў.
Падзел[правіць | правіць зыходнік]
Паветы[правіць | правіць зыходнік]
- Галіцкі павет з цэнтрам у Галічы: гродскае староства, соймік з 1564 года;
- Тэрэбавельскі павет з цэнтрам у Тэрэбоўлі: гродскае староства;
- Каламыйскі павет з цэнтрам у Каламыі.
Староствы[правіць | правіць зыходнік]
- Каламыйскае (Каламыя);
- Тлумацкае (Тлумач);
- Рагатынскае (Рагатын);
- Калушскае (Калуш);
- Снятынскае (Снятын);
- Бучацкае (Бучач);
- Салотвінскае (Салотвін);
- Краснапольскае (Краснопаль);
- Магільніцкае (Магільна);
- Яблуніўскае (Яблуніў);
- Буцніўскае (Буцніў).
Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ па-лацінску: terra Galicia, па-польску: Ziemia halicka