Герб Нарвегіі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Герб Нарвегіі
Каралеўскі герб

Герб Нарвегіі — адзін з найстарэйшых еўрапейскіх гербаў. Ён бярэ свой пачатак ад герба каралеўскай сям'і. Сучасны варыянт афіцыйна дзейнічае з 20 мая 1992 г.

[правіць] Гісторыя

Хаакон Стары выкарыстаў шчыт са львом. Раннія, якія захаваліся звестакі аб яго колерах утрымоўваюцца ў Каралеўскай сазе, напісанай у 1220 годзе.

У 1280 кароль Эрык Магнусан дадаў карону і срэбную сякеру да выявы льва.

Дызайн герба паслядоўна змяняўся на працягу доўгіх гадоў. У познім сярэднявеччы ручка сякеры паступова даўжэла, сякера стала падобна на алебарду. Ручка звычайна была выгнутая паводле формы шчыта або манеты. Афіцыйна алебарда была замененая сякерай указам караля ў 1844 годзе. У 1905 годзе выгляд герба для караля і ўрада ізноў быў зменены, вернуты сярэднявечны ўзор, з трыкутным шчытом і вертыкальна стаялым львом. Адказным за гэты малюнак быў мастак Эліф Петэрсан. Спрошчаны выгляд быў прадстаўлены ў 1937 і злёгку зменены з дазволу караля 20 мая 1992 года.

Шчыт заўсёды адлюстроўваюць увянчаны каралеўскай каронай. Аднак падчас Другой Сусветнай вайны В.Квіслінг пастанавіў выкарыстаць герб без кароны як афіцыйны.

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах