Герб Латвіі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Герб Латвіі — афіцыйны дзяржаўны сімвал Латвійскай рэспублікі.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

Герб Латвійскай рэспублікі уяўляе сабой перасечаны і напалову рассечанны на лазур, чэрвлень і срэбра геральдычны шчыт. У верхнім, сінім полі шчыта намалявана стылізаванае залатое ўзыходзячае сонца з разбежнымі прамянямі. Ніжняе поле рассечанае на дзве роўныя часткі. У правым, срэбным полі чырвоны леў. У левым, чырвоным полі — срэбны грыфон.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Выкарыстанне герба Латвіі рэгламентавана законам. Адрозніваюць тры разнавіднасці герба: вялікі, малы пашыраны і малы герб.

  • Малы пашыраны герб выкарыстоўваецца камітэтамі і камісіямі парламента і кабінета міністраў, а таксама ўстановамі, змешчанымі ў непасрэдным падначаленні гэтых органаў улады.
  • Малы герб выкарыстоўваецца іншымі ўрадавымі ўстановамі, муніцыпальнымі органамі мясцовага самакіравання, а таксама адукацыйнымі ўстановамі на афіцыйных дакументах.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]