Глетчарны лёд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фронт ледавіка Хабард, Аляска

Глетчарны лёд, ледавіковы лёд — лёд, які ўзнікае з снегу ў абласцях вышэй снегавой лініі. Снег спачатку ператвараецца ў фірн (крупчасты снег) пры ўдзеле працэсаў сублімацыі і перакрышталізацыі. Затым ніжнія пласты фірна, прасуючыся пад ціскам вышэйлеглых, ператвараюцца ў белы фірнавы лёд, а апошнія — у глетчарны лёд — канчатковы прадукт ператварэнняў снежнага полага ў гарах.

Глетчарны лёд — празрыстая блакітнаватая маса буйных ледзяных зерняў, аптычныя восі якіх спачатку арыентаваны бязладна, а затым пачынаюць набываць пераважную арыентацыю, што і палягчае рух лёду ў ледніках.

Акрамя зярністасці, характэрнай прыкметай глетчарнага лёду з’яўляецца палосчатасць. Поласы могуць быць першаснымі, гэта значыць успадкаванымі ад слаістасці фірнавай тоўшчы, ці ж другаснымі, якія ўзніклі пры дэфармацыі і разрывах лёду пры руху ледавіка, замярзання вады ў трэшчынах.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]