Закрайкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хуткая плынь вады ў ручаі абмяжоўвае ўтварэнне аднастайнага ледзянога покрыва

Закрайкі[1] — палосы нерухомага тонкага лёду, якія ўтвараюцца ўздоўж берагоў рэк, азёр, вадасховішчаў, звычайна напярэдадні замярзання вадаёма[2]. У Беларусі першыя закрайкі на малых і сярэдніх рэках утвараюцца звычайна на паўночным усходзе ў 2-й дэкадзе лістапада, на захадзе і поўдні ў 1-3-й дэкадах снежня, на азёрах і вадасховішчах могуць існаваць да 1-й паловы студзеня.

Зноскі