Кубікі лёду

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Некалькі кубікаў лёду

Кубікі лёду, ледзяныя кубікі - маленькія кавалачкі лёду ў кубічнай форме, якія выкарыстоўваюцца, у асноўным, для астуджэння напояў, кактэйляў. Могуць важыць ад 13 да 33 грамаў. [1]

У асноўным яны вырабляюцца шляхам замарозкі вады ў формачках у халадзільніку. Формачкі для замарозкі лёду вынайшаў Лойд Гроф Копман (en:Lloyd Groff Copeman). Існуюць таксама спецыяльныя машыны для іх вырабу. [2]Часам замест чыстай вады выкарыстоўваецца сок, [3] а часам ўнутр кубікаў кладуць кветкі для прыгажосці. [4]

Таксама кубікі лёду выкарыстоўваюцца ў касметалогіі [5] і вырабе свечак.

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

  • Нейтрынны тэлескоп IceCube на Паўднёвым полюсе, які выкарыстоўвае ў якасці мішэні кубічны кіламетр лёду, азначае «кубік лёду».
  • Псеўданім амерыканскага рэпера Ice Cube перакладаецца як «Кубік лёду»
  • Існуюць спецыяльныя формы для вырабу ледзяных чарак для моцных напояў.[6]

Зноскі