Фірн

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Фірн (ням.: Firn, ад старажытнаням. firni – мінулагодні, стары) — зярністы лёд, пераходная фаза паміж снегам і лёдам.

Фірн характэрны для горных раёнаў, размешчаных вышэй снегавой лініі і палярных абласцей (ападкі выпадаюць пераважна ў выглядзе снегу, які не паспявае раставаць за летні перыяд). Утвараецца ў выніку перакрышталізацыі снегу і шматразовага паверхневага раставання і замярзання вады, якая прасочваецца ў глыбіню снегавой тоўшчы. Фірн складаецца з ледзяных крупінак, злучаных паміж сабой. Шчыльнасць 450—800 кг/м³.

Таўшчыня фірнавага слоя на ледавіках Антарктыды можа дасягаць 100[1] метраў.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 415. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]