Горад Амьен

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Амьен
Amiens
Quai belu amiens.JPG
Герб
Герб
Amiens et la Somme.jpg

Каардынаты: 49°54′00″ пн. ш. 2°18′00″ у. д. / 49.9° пн. ш. 2.3° у. д. (G) (O) (Я)49°54′00″ пн. ш. 2°18′00″ у. д. / 49.9° пн. ш. 2.3° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна Францыя
Рэгіён Пікардыя
Дэпартамент дэпартамент Сома
Мэр Брыжыт Фурэ
Вышыня НУМ 33 м
Насельніцтва 136 тыс. чалавек
Часавы пояс UTC+1, улетку UTC+2
Паштовы індэкс 80000
Афіцыйны сайт http://www.amiens.fr/

Амьен (Францыя)
Амьен
Амьен

Амьен (фр.: Amiens, пікард. Anmien) — горад на поўначы Францыі, на сямі рукавах ракі Сома. Галоўны горад гістарычнай вобласці і сучаснага рэгіёну Пікардыі. Адміністрацыйны цэнтр дэпартамента Сома. Насельніцтва 136 тыс. жыхароў.

Эканоміка і адукацыя [правіць]

Як і іншыя гарады на паўночным-захадзе Францыі, Амьен адвеку быў буйным цэнтрам тэкстыльнай прамысловасці. У цяперашні час у горадзе прадстаўлены такія галіны, як машынабудаванне, лёгкая, хімічная прамысловасць. У 1970 годзе адкрыўся універсітэт Пікардыі, які носіць імя знакамітага амьенца Жуля Верна.

Славутасці [правіць]

Амьен моцна пацярпеў падчас абедзвюх сусветных войнаў. Цэнтр горада з адноўленай ратушай XVII стагоддзя, царквой Сен-Жэрмэн XV стагоддзя і тэатрам часоў Людовіка XVI быў адбудаваны ў пасляваенны час.

Галоўная славутасць горада — Амьенскі сабор, здольны змясціць больш вернікаў, чым любы іншы гатычны храм Францыі. Джон Роскін назваў яго найчыстым узорам готыкі. З 1981 г. сабор знаходзіцца пад аховай ЮНЕСКА як помнік Сусветнай спадчыны чалавецтва.

Зборы старажытнаегіпецкага, антычнага і заходнееўрапейскага мастацтва размешчаны ў музеі Пікардыі — адным з найбуйнейшых рэгіянальных музеяў Францыі.

Спасылкі [правіць]