Горад Ветка
| Горад
Ветка
|
Ветка — горад раённага падпарадкавання ў Гомельскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Веткаўскага раёна, прыстань на р. Сож. У 22 км ад Гомеля. Аўтадарогі на Гомель, Добруш. Насельніцтва 8 тыс. чал. (2006).
|
[правіць] Гісторыя
Заснаваны у 1685 стараверамі — уцякачамі з цэнтральнай Расіі. У 17—18 ст. Ветка з навакольнымі слабодамі, манастырамі і скітамі з'яўлялася цэнтрам расколу. У 1730-я ў горадзе пражывала каля 40 тыс. чал. Карныя войскі царскага ўрада ў 18 ст. двойчы спальвалі Ветку, большасць жыхароў прымусова выселена ва ўсходнія губерніі Расіі. З 1772 у складзе Расійскай імперыі. З 1784 мястэчка, з 1852 у Гомельскім павеце. У 1868 адкрыта жаночае народнае вучылішча, у 1874 — мужчынскае. У 18 ст. у Ветцы сфарміраваліся мясцовыя асаблівасці іканапісу і афармленні рукапіснай кнігі, склалася самабытная школа веткаўскага разьбярства. З 1919 у Гомельскай губерні РСФСР, з 1925 горад. З 1926 у БССР, цэнтр раёна. З 18.8.1941 па 28.9.1943 была акупіравана немцамі, у гэты час загінула 656 чалавек. У 1978 быў заснаваны Веткаўскі музей народнай творчасці, адкрыўся для наведвальнікаў у лістападзе 1987.
[правіць] Эканоміка
Прадпрыемствы лёгкай, будаўнічых матэрыялаў, харчовай прамысловасці. Ветка — цэнтр мастацкага промысла (разьбярства па дрэве).
[правіць] Культура
Веткаўскі музей народнай творчасці.