Горад Гуменне
| Горад
Гуменне
Humenné
|
||||||||||||||||||||
|
|
||||||||||||||||||||
Гуменне (славацк.: Humenné, укр.: Гуменне, ням.: Homenau, венг. Homonna, саст. руск.: Гумённое) — невялікі горад на ўсходзе Славакіі на зліцці рэк Лабарац і Ціраха у падножжы горнага масіва Вігарлат на мяжы з Украінай. Насельніцтва каля 36 тыс. чалавек.
Гісторыя [правіць]
Горад упершыню згадваецца ў 1317 годзе як уладанне дваранскай сям'і Другетаў і ў сувязі з засяленнем спаленага татарамі горада перасяленцамі з украінскага Падолля, якія перайшлі сюды разам з князем Фёдарам Карыятавічам. Паступова горад становіцца адным з найважнейшых гарадоў Земпліна. У 1871 годзе ў Гуменне з'яўляецца чыгунка, а ў 1889 адкрываецца першая ў Аўстра-Венгерская гандлёвая акадэмія. Падчас Другой сусветнай вайны горад быў моцна разбураны. У 1956 годзе пачынаецца шырокая рэканструкцыя горада і індустрыялізацыя.
Асаблівасцю Гуменне з'яўляецца факт, што пятая частка насельніцтва з'яўляецца праваслаўнымі і ўніятамі.
У Сеціве [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Горад Гуменне