Горад Клімавічы

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Клімавічы
Клімавічы
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Каардынаты Каардынаты: 53°37′00″ пн. ш. 31°57′00″ у. д. / 53.616667° пн. ш. 31.95° у. д. (G) (O) (Я)53°37′00″ пн. ш. 31°57′00″ у. д. / 53.616667° пн. ш. 31.95° у. д. (G) (O) (Я)
Краіна Беларусь
Першае згадванне 1581
Насельніцтва 17 064[1] чалавек (2009)
Часавы пояс UTC+3
Тэлефонны код 02244
Паштовы індэкс 213633
Клімавічы (Беларусь)
Клімавічы
Клімавічы

Клі́мавічы — горад абласнога падпарадкавання ў Магілёўскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Клімавіцкага раёна. У 124 км ад Магілёва. Чыгуначная станцыя на лініі ОршаУнеча. Звязаны аўтадарогамі з Крычавам, Касцюковічамі, Хоцімскам. Насельніцтва 15,4 тыс. чал. (2006).

Змест

Гісторыя [правіць]

Упершыню згадваецца ў 14 ст. З пач. 17 ст. паселішча ў Мсціслаўскім ваяводстве ВКЛ. У 1626 тут заснаваны манастыр дамініканцаў. З 1720 належаў Белецкім, з 1758 — Галынскім. З 1772 у складзе Расійскай імперыі. З 1777 горад, у 1781 атрымаў герб. У 1804 у Клімавічах знойдзены самы буйны на тэрэторыі Беларусі скарб антычных манет. З 1924 цэнтр раёна. У 1929—1930 праз Клімавічы пракладзеная чыгунка.

Эканоміка [правіць]

Прадпрыемствы харчовай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасці. Гасцініца «Дружба».

Культура [правіць]

Клімавіцкі краязнаўчы музей. З 2001 у горадзе праводзіцца Міжнародны фестываль дзіцячай творчасці «Залатая пчолка».

Выдатныя мясціны [правіць]

  • Клімавіцкая Міхайлаўская царква
  • Клімавіцкі сядзібны дом

Вядомыя асобы [правіць]

Зноскі