Горад Купішкіс
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Горад
Купішкіс
Kupiškis
|
||||||||||||||||||
|
|
||||||||||||||||||
Купішкіс (літ.: Kupiškis) — горад у паўночнай Літве, з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Купішкіскага раёна Паневяжыскага павета.
Праз горад цячэ рака Купа і Лева. Насельніцтва складае каля 8,2 тыс. чалавек. Купішкіс адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Аўкштота.
Дата заснавання горада невядомая, але археалагічныя даследаванні пацвердзілі, што людзі тут сяліліся з 3000-х — 2000-х г.г. да н. э. У летапісах Купішкіс узгадваецца з 1529 года. Валадарамі горада з’яўляліся такія вядомыя сем’і, як Тызенгаўзы, Чартарыйскія, Тышкевічы і інш.
З 8,2 тыс. насельніцтва 97,3 % з’яўляюцца літоўцамі, 1,7 % — рускімі, 0,3 % — палякамі, 0,2 % беларусамі, 0,2 % — украінцамі, 0,33 % — іншыя нацыянальнасці. Да Другой Сусветнай вайны тут жыло 1 444 яўрэяў.