Горад Сент-Пол
| Горад
Сент-Пол
Saint Paul
|
||||||||||||||||||||
|
|
||||||||||||||||||||
Сент-Пол (англ.: Saint Paul) — горад на поўначы ЗША, сталіца штата Мінесота, адміністрацыйны цэнтр акругі Рэмсі. Насельніцтва 275,1 тыс. чалавек (2005; другі па велічыні горад Мінесоты). Утварае агламерацыю з Мінеапалісам, найбуйнейшым па колькасці насельніцтва горадам штата.
Размешчаны на левым беразе ракі Місісіпі, насупраць горада Мінеапаліса.
Сент-Пол заснаваны ў 1838 годзе, статус горада мае з 1854 года. У першай палове XIX стагоддзя быў крайнім аванпостам амерыканскага Дзікага Захаду, дзе еўрапейскія пасяленцы (пераважна немцы-каталікі і ірландцы), амерыканскія салдаты (з размешчанага крыху вышэй па плыні Місісіпі форта Снелінг) жылі ў цесным суседстве. Да XX стагоддзя ператварыўся ў буйны транспартны вузел.
У горадзе развіта машынабудаванне: вытворчасць аўтамабіляў (на заводзе «Форд»), ЭВМ, пыласосаў, пад'ёмных кранаў, медыцынскага абсталявання і інш. Хімічная (лакафарбавая), дрэваапрацоўчая, мясная, мукамольная прамысловасць. Грузавы порт на Місісіпі.
Выходзяць газеты «Twin Cities Reader» і «City Pages».
Ёсць універсітэт.
[правіць] Выбітныя ўраджэнцы і жыхары
[правіць] Спасылкі
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Горад Сент-Пол
| Гэта пачатак артыкулу па геаграфіі Злучаных Штатаў Амерыкі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Сталіцы штатаў ЗША | |
|---|---|
|
Агаё • Аёва • Айдаха • Аклахома • Алабама • Аляска • Арканзас • Арызона • Арэгон • Ваёмінг • Вашынгтон • Вермонт • Вірджынія • Вісконсін • Гаваі • Дэлавэр • Джорджыя • Заходняя Вірджынія • Ілінойс • Індыяна • Каліфорнія • Канзас • Кентукі • Каларада • Канектыкут • Луізіяна • Масачусетс • Мэн • Мінесота • Місісіпі • Місуры • Мічыган • Мантана • Мэрыленд • Небраска • Невада • Нью-Гэмпшыр • Нью-Джэрсі • Нью-Ёрк • Нью-Мексіка • Паўднёвая Караліна • Паўднёвая Дакота • Паўночная Караліна • Паўночная Дакота • Пенсільванія • Род-Айленд • Тэнесі • Тэхас • Фларыда • Юта |