Шварн Данілавіч

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Шварн Данілавіч, хроснае імя Іаан (1230-я — 1270) — кароль рускі (12641270), вялікі князь літоўскі (12671270). Малодшы сын галіцка-валынскага князя і рускага караля Данілы.

У 1254 ажаніўся з Міндоўгавай дачкою, у 1255 удзельнічаў у паходзе цесця на Люблін. У 1256 разам з бацькам, братамі Раманам і Львом, ваўкавыскім кн. Глебам і свіслацкім кн. Ізяславам хадзіў супраць ятвягаў. Удзельнічаў у паходах Данілы на гарады прызнаўшыя мангола-татарскую ўладу.

Позняй вясною 1262 года ўдзельнічаў у мазоўскім паходзе Міндоўга. Пасля захопу Плоцка літоўска-рускае войска аблажыла ў Яздаве пад Варшавай мазавецкага кн. Земавіта з сынам Конрадам. У выніку здрады Яздаў быў захоплены Міндоўгам і Шварнам, падчас штурму загінуў Земавіт, а Конрад трапіў у палон. Паводле адной з версій, Шварн уласнаручна адсек галаву Земавіту, свайму швагру, які трапіў да яго ў палон, але гэта малаверагодна. Мазавецкае рыцарства наладзіла пагоню, але пацярпела паразу пад Длугасёдламі (5.8.1262).

У 1264 пасля смерці бацькі Шварн атрымаў Холм, праўда, дакладныя межы і велічыня ўдзелаў Данілавічаў застаюцца дыскусійнымі[1], але, як Холм быў рэзідэнцыяй Данііла ў апошнія гады жыцця, верагодна, Шварн лічыўся непасрэдным спадкаемцам бацькі.[2] У тым жа годзе разам з дзядзькам Васількам дапамог Войшалку вярнуць уладу ў Літве, заваяваць Нальшаны і Дзяволтву, адпомсціць ворагам. Пасля гэта на чале ўласных і літоўскіх войскаў напаў на Малую Польшчу, але Баляслаў Сарамлівы ў адказ парабаваў уладанні Шварна і разбіў яго пагоню пад Бранскам, што пахіснула пазіцыі Шварна ў Галіцка-Валынскім княстве на карысць яго брата і канкурэнта Льва.

У 1266 годзе Шварн з літоўскім і татарскім падмацаваннем напаў на Сандаміршчыну, але быў разбіты Баляславам Сарамлівым у бітве пад Завіхостам (18.7.1266), бо не дачакаўся валынскіх падмацаванняў свайго дзядзькі Васількі і напаў на палякаў першым, за што Васілька пазней наракаў яму.

У 1267 атрымаў ад Войшалка ўладу ў ВКЛ. Памёр у 1270, нашчадкаў не пакінуў.

Зноскі

  1. Горский А. А. Русские земли… С. 35-37.
  2. Пчёлов Е. В. Рюриковичи — уникальный…

Літаратура [правіць]

  • Горский А. А. Русские земли в XIII—XIV веках. Пути политического развития. М., 1996.
  • Пчёлов Е. В. Рюриковичи — уникальный историко-генеалогический феномен // Семьи Рюриковичей в истории России. Материалы VII Новгородских генеалогических чтений. Великий Новгород, 2005. С. 21-65.