Джон Кэйл

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Джон Кэйл у 2006 годзе

Джон Дэвис Кэйл (англ.: John Davies Cale, 9 сакавіка 1942, Кармартеншыр) - валійскі музыкант, аўтар песень і музычны прадзюсар. Быў удзельнікам амерыканскага гурта The Velvet Underground (да 1968).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У сем гадоў пачаў браць урокі гульні на фартэпіяна. У 12 гадоў граў на аргане ў мясцовай царкве, пазней - у школьным аркестры, але ўжо на альце і толькі таму, што астатнія інструменты былі разабраны іншымі. У 1957 ездзіў у складзе Валійскага юнацкага аркестра на гастролі за мяжу. Вывучаў музыку ў Лонданскім універсітэце.

Пры садзейнічанні Аарона Копленда Кэйл перабраўся ў ЗША, дзе навучаўся ў найвялікшых авангардных кампазітараў таго часу. Удзельнічаў у музычным калектыве Ла Монтэ Янга «Theater of Eternal Music» (таксама вядомым як «Dream Syndicate» - не блытаць з музычнай групай 1980-х), які граў эксперыментальную музыку.

У 1965 годзе разам з Лу Рыдам заснаваў гурт The Velvet Underground, у якой удзельнічаў у запісе ўсяго двух альбомаў - «The Velvet Underground And Nico» і «White Light/White Heat». У 1968 годзе пакінуў групу, у прыватнасці па прычыне творчых рознагалоссяў з Рыдам.

Пакінуўшы групу, шчыльна займаўся прадзюсаваннем. На яго рахунку больш за 40 пласцінак, сярод якіх The Stooges (The Stooges, 1969) і Horses (Паці Сміт, 1975). Для Ніка ён спрадзюсіраваў чатыры сольных альбома, а таксама граў на інструментах у некаторых яе песнях. Ён працаваў як запрошаны музыкант з Маркам Алмандам, Element of Crime, Нікам Дрэйкам і Аланам Стывелам.

Яго першы сольны альбом «Vintage Violence» выйшаў у 1970 годзе. Наступны - «Church Of Anthrax» (1971) - быў эксперыментальнай працай з мінімалістам Тэры Райлі. У 1990 годзе сумесна з Лу Рыдам запісаў альбом Songs for Drella, прысвечаны памерламу ў 1987 годзе Эндзі Уорхалу, мецэнату Velvet Underground ў раннія гады. У 1993 годзе ўдзельнічаў ва ўз'яднанні The Velvet Underground і іх канцэртных турнэ.

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

З Dream Syndicate[правіць | правіць зыходнік]

Раннія запісы, выдадзеныя толькі ў 2000 годзе.

  1. 2000 Inside the Dream Syndicate Vol. I: Day of Niagara (Table of the Elements)

Раннія запісы[правіць | правіць зыходнік]

Запісы 1960-х гадоў у Нью-Ёрку, выдадзеныя пазней:

  1. 2001 Sun Blindness Music (Table of the Elements)
  2. 2001 Inside The Dream Syndicate Vol. II: Dream Interpretation (Table of the Elements)
  3. 2001 Inside The Dream Syndicate Vol. III: Stainless Gamelan (Table of the Elements)

З Velvet Underground[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1967 The Velvet Underground and Nico (Verve)
  2. 1968 White Light/White Heat (Verve)
  3. 1985 VU (Verve, зборнік аўттэйкаў)
  4. 1986 Another View (Verve, зборнік аўттэйкаў)
  5. 1993 Live MCMXCIII (Sire)
  6. 1995 Peel Slowly and See (Polydor, бокс-сэт)
  7. 1997 Loaded (Fully Loaded Edition) (Rhino Records)
  8. 2003 The Very Best of the Velvet Underground (Polydor, зборнік)

Сола[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1970 Vintage Violence (Columbia)
  2. 1972 The Academy in Peril (Reprise)
  3. 1973 Paris 1919 (Reprise)
  4. 1974 Fear (Island)
  5. 1975 Slow Dazzle (Island)
  6. 1975 Helen of Troy (Island)
  7. 1979 Sabotage/Live (IRS)
  8. 1981 Honi Soit
  9. 1982 Music For A New Society (Ze)
  10. 1983 Caribbean Sunset (Ze)
  11. 1985 Artificial Intelligence (Beggars Banquet)
  12. 1989 Words for the Dying (Opal/Warner Bros.)
  13. 1993 23 Solo Pieces pour La Naissance de L'Amour (Crepuscule)
  14. 1994 N'Oublie Pas Que Tu Vas Mourir (Crepuscule)
  15. 1996 Walking on Locusts (Hannibal)
  16. 1998 Nico: Dance Music
  17. 2003 HoboSapiens (EMI)
  18. 2005 blackAcetate (EMI)
  19. 2012 Shifty Adventures in Nookie Wood (Double Six)

Іншыя альбомы[правіць | правіць зыходнік]

Зборнікі, канцэртныя альбомы, саўндтрэкі і г. д.:

  1. 1977 Guts (сборник) (Island)
  2. 1984 John Cale Comes Alive (Ze)
  3. 1991 Even Cowgirls Get The Blues (канцэртнік) (ROIR)
  4. 1991 Paris S'eveille, Suivi d'Autres Compositions (саўндтрэк) (Crepuscule)
  5. 1992 Fragments of a Rainy Season (канцэртнік) (Hannibal)
  6. 1994 Seducing Down The Door (зборнік) (Rhino)
  7. 1995 Antartida (саундтрек) (Crepuscule)
  8. 1997 Eat/Kiss: Music for the Films of Andy Warhol (Hannibal)
  9. 1998 Somewhere In The City (саўндтрэк)
  10. 1999 The Unknown (саундтрек) (Crepuscule)
  11. 1999 Le Vent De La Nuit (саўндтрэк) (Crepuscule)
  12. 1999 Close Watch: An Introduction to John Cale (сборник)
  13. 2003 5 Tracks (EP) (EMI)
  14. 2005 Process (саундтрек) (Syntax)
  15. 2006 Jumbo In Tha Modern World (сінгл) (EMI)
  16. 2007 Circus Live (концертник) (EMI)
  17. 2011 Extra Playful (мини-альбом) (Double Six Records)

Супрацоўніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1971 Church of Anthrax (з Terry Riley) (Columbia)
  2. 1974 June 1, 1974 (з Kevin Ayers, Brian Eno, Nico) (Island) 1974
  3. 1990 Songs for Drella (з Лу Рыдом) (WEA)
  4. 1990 Wrong Way Up (з Браянам Іна) (All Saints)
  5. 1994 Last Day on Earth (з Bob Neuwirth) (MCA)
  6. 1992 First Evening (Гектар Зазу, з удзелам Джона Кэйла, з альбома Зазу Sahara Blue)
  7. 1995 The Long Voyages (сінгл, Hector Zazou Гектар Зазу, з удзелам Джона Кэйла и Сюзаны Вега, з альбома Зазу Chansons des mers froides / Sony Music)
  8. 2001 I Wanna Be Around (з Jools Holland’s Small World Big Band) (Import) 2001
  9. 2004 Le Bataclan '72 (з Лу Рыдам і Ніка)

Прадзюсар[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1969 The Stooges «The Stooges»
  2. 1969 Ніка «The Marble Index»
  3. 1970 Ніка «Desertshore»
  4. 1972 Jennifer Warnes «Jennifer»
  5. 1973 Ніка «The End»
  6. 1975 Паці Сміт «Horses»
  7. 1976 Jonathan Richman and The Modern Lovers «The Modern Lovers»
  8. 1978 UK Squeeze «UK Squeeze» (альбо проста «Squeeze»)
  9. 1987 Happy Mondays «Squirrel and G-Man Twenty Four Hour Party People Plastic Face Carnt Smile (White Out)»
  10. 1991 Louise Féron «Louise Féron»

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.