Жалезны чалавек (міфалогія)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Жалезны чалавек — персанаж беларускай міфалогіі, вера ў якога існавала ў Цэнтральным Палессі (Жыткавіцкі раён). Часцей за ўсё выкарыстоўваўся як «страшыдла», якім палохалі дзяцей, каб тыя не хадзілі ў лес.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Волат, які жыве ў лесе ці ў балоце. Яго цела цалкам складаецца з жалеза. Ахоўвае свае ўладанні. Небяспечны для дзяцей.

Інтэрпрэтацыя[правіць | правіць зыходнік]

Уяўленне аб Жалезным чалавеку абумоўлена наяўнасцю ў беларускіх балотах пакладаў самародкавага жалеза. Некаторыя жалезныя самародкі маглі быць візуальна падобныя да чалавечай фігуры. Паколькі здабыча балотнага жалеза існавала ў Беларусі яшчэ да з'яўлення тут славян, можна меркаваць аб вельмі старажытным паходжанні вобраза Жалезнага чалавека.

У мастацкім рамане В. Казько «Неруш» Жалезны чалавек прадстаўлены ахоўнікам багацця роднай прыроды і супрацьстаіць несумленным меліяратарам, увасабляючы экалагічныя прынцыпы народа.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Бараг Л. Г. Сюжэты і матывы беларускіх народных казак: Сістэматычны паказальнік. Мн., 1978.
  • Цыхун Г. Тры беларуска-балгарскія ізаглосы // Беларуская лінгвістыка. Вып. 46. Мн., 1996.