З пляцоўкі Вікіпедыя.
Капуста агародная, таксама Капуста белакачанная, народныя назвы: бручка, гарчыца, свірэпіца (Brássica olerácea) — двухгадовая расліна, сельскагаспадарчая культура; від роду Капуста (Brassica).
Распаўсюджанне [правіць]
Дзікарослы сваяк капусты агароднай да гэтага часу не ўсталяваны. А. Дэкандоль лічыў, што ён расце па берагах паўднёвай Англіі і Ірландыі, паўночна-заходняй Францыі, на Гельгаландзе, у Даніі і на паўночных берагах Міжземнага мора каля Ніцы, Генуі і Лука.
Грузінскі вучоны Г. Джапарыдзэ лічыць, што радзімай капусты з'яўляецца не ўзбярэжжа Міжземнага мора, а Калхидская нізіна Грузіі, бо менавіта ў гэтых месцах сустракаецца рэдкая разнастайнасць падобных з капустай раслін, якія называюцца «кежэра».
Хімічны склад [правіць]
Вугляводы, мінеральныя солі (сера, кальцый, калій, фосфар), клятчатка, тлушчы, лактоза, ліпаза, пратэаза і іншыя энзімы, фітанцыды, вітамін А, вітамін В1, вітамін С, вітамін P, вітамін К, вітамін В6, проціязвенны вітамін U і іншыя вітаміны.
Капуста агародная ў беларускай кухні [правіць]
Капуста або капуснік, або капусняк — традыцыйная страва. Вараць з дробна пакрышанай капусты, дадаюць бульбу, прыправы, часта кладуць сушаныя грыбы. Гатуюць з мясам або запраўляюць здорам ці заскварваюць; часта перад ядою прыпраўляюць смятанай. Даўней, асабліва на Палессі, у капусту дадавалі муку (рабілі закалоту), каб менш спажываць хлеба.
Зноскі
- БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.31-32