Карламан, кароль франкаў
| Карламан фр.: Carloman |
||
|
||
|---|---|---|
| 24 верасня 768 — 4 снежня 771 | ||
| Каранацыя: | 28 ліпеня 754, абацтва Сен-Дэні | |
| Папярэднік: | Піпін III Кароткі | |
| Пераемнік: | Карл Вялікі | |
| Нараджэнне: | 751 | |
| Смерць: | 4 снежня 771 Самусі (Францыя) |
|
| Пахаваны: | Базіліка Святога Ремігія (Рэймс) | |
| Род: | Каралінгі | |
| Бацька: | Піпін III Кароткі | |
| Маці: | Бертрада Лаонская | |
| Жонка: | Герберга Ламбардская | |
| Дзеці: | сын: Піпін, Сіягрый дачка: Эма |
|
Карламан (фр.: Carloman; 751 - 4 снежня 771) — кароль франкаў з 768 года, з дынастыі Каралінгаў.
Біяграфія [правіць]
Карламан быў другім сынам Піпіна Кароткага і Бертрады Лаонскай, а таксама малодшым братам Карла Вялікага.
Па падзеле, зробленым Піпінам перад смерцю ў 768 годзе, Карламан атрымаў кампактны, а фактычна разнастайны блок зямель, які ахоплівае тэрыторыю ад Суасона да Марселя і ад Тулузы да Базеля, г.зн. Эльзас, Бургундыю, Праванс, так званую Готыю, усходнюю частку Аквітаніі, Алеманію і, верагодна, паўднёвыя часткі Аўстразіі і Нейстрыі.
З самага пачатку кіравання паміж братамі ўсталяваліся благія адносіны. Падчас паходу Карла ў 769 годзе для ўціхамірвання паўстання ў Аквітаніі Карламан не аказаў яму абяцанай дапамогі, чым наклікаў на сябе абвінавачванне ў вераломстве. Пагадненне паміж братамі ў 770 годзе, якое адбылося дзякуючы іх маці Бертрадзе, дазволіла ім некаторы час дзейнічаць згодна з італьянскай палітыкай, а потым распалася - верагодна, у сувязі са справамі Італіі, дзе Карламан быў больш схільны падтрымліваць лангабардаў, а Карл - папу. Паміж братамі гатовая была ўспыхнуць вайна, калі 4 снежня 771 года Карламан памёр у сваім палацы Самусі і быў пахаваны ў базіліцы Святога Рэмігія ў горадзе Рэймсе. Каралеўства Карламана захапіў яго брат Карл, а яго жонка Герберга і сын Піпін, які нарадзіўся ў 770 годзе, знайшлі прытулак у караля лангабардаў Дэзідэрыя.
Літаратура [правіць]
- Abel-Simson. Die Jahrbücher d. fränkischen Reiches unter Karl d. Grossen (ч. I, 2 изд.) — 1887. — P. 768—771.
| Дынастыя Каралінгаў | |
|---|---|
| Продкі |
|
| Каралі франкаў |
Піпін III Кароткі (751—768) • Карламан I (768—771) • Карл Вялікі (768—814) • Піпін († 810) • Людовік I Набожны (814—840) |
| Каралі Заходне-Франкскага каралеўства |
Карл II Лысы (843—877) • Людовік II Заіка (877—879) • Людовік III (879—882) • Карламан II (879—884) • Карл III Праставаты (893—929) • Людовік IV Заморскі (936—954) • Лотар (954—986) • Людовік V Гультай (986—987) • Карл Латарынгскі († 991) • Атон († 1002) |
| Каралі Італіі, Латарынгіі і Праванса |
Лотар I (843—855) • Людовік II Юны (855—875) • Лотар II (855—869) • Карл (855—863) • Цвентыбольд (895—900) |
| Каралі Усходне-Франкскага каралеўства |
Людовік II Нямецкі (843—876) • Карламан (876—880) • Людовік III Малодшы (876—882) • Карл III Тоўсты (876—888) • Арнульф Карынтыйскі (887—899) • Людовік IV Дзіця (899—911) |
| Каралі Аквітаніі | |
| Тоўстым шрыфтам выдзелены імператары Захаду. Курсівам выдзелены прэтэндэнты без рэальнай улады. |
|