Людовік II Заіка
Людовік ІІ Заіка, фр. Louis le Bègue (1 лістапада 846 — 10 красавіка 879) — кароль заходнефранкскі, сын Карла II Лысага, з дынастыі французскіх Каралінгаў.
Жыцяпіс [правіць]
У 866 г. пасля смерці малодшага брата Карла стаў каралём Аквітаніі. Пасля смерці бацькі ў 877 г. пачаў валадарыць ва ўсім заходнефранкскім каралеўстве. 8 снежня быў каранаваны ў горадзе Рэймсе, архібіскупам Хінцмарам. Паўторная каранацыя адбылася 7 верасня 878, Людовіка каранаваў папа рымскі Іаан VIII. Таксама каралю была прапанавана карона імператара, але той адмовіўся ад яе.
У Людовіка было дрэннае здароўе і таму ён перажыў свайго бацьку толькі на 2 гады. Падчас яго панавання роля караля ў краіне была неістотна мала, узрастала моц, імкнуўшыхся да адасаблення, княстваў і графстваў: Аквітаніі, Гасконіі, Тулузы, Бургундыі, Нармандыі, Фландрыі і інш., таксама расла ўлада вялікіх баронаў. Не адыгрываў актыўнай ролі і ў міжнароднай палітыцы. Летапісцы апісваюць яго як чалавека простага і мілага, які любіў супакой, рэлігію і справядлівасць.
У 879 г. кароль рушыў у ваенны паход супраць нарманаў, падчас якога пачуў сябе дрэнна і 10 красавіка 879 г. памёр. Пасля яго смерці ўлада перайшла да яго двух сыноў Людовіка III і Карламана II.
Сям'я [правіць]
Людовік быў жанаты два разы. Першы раз ажаніўся ў 862 г. з Анзгардай (памерла 2 лістапада 879). Шлюб быў складзены патаемна і супраць волі бацькі Людовіка. Людовік і Анзгарда мелі двух сыноў і две дочкі: Хільдэгарда, Гізела і Людовік III і Карламан II.
Другі раз Людовік меў шлюб з Адэлаідай Парыжскай, якая нарадзіла яму сына і дочку: Эрментруду і Карла III.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Людовік II Заіка
| Дынастыя Каралінгаў | |
|---|---|
| Продкі |
|
| Каралі франкаў |
Піпін III Кароткі (751—768) • Карламан I (768—771) • Карл Вялікі (768—814) • Піпін († 810) • Людовік I Набожны (814—840) |
| Каралі Заходне-Франкскага каралеўства |
Карл II Лысы (843—877) • Людовік II Заіка (877—879) • Людовік III (879—882) • Карламан II (879—884) • Карл III Праставаты (893—929) • Людовік IV Заморскі (936—954) • Лотар (954—986) • Людовік V Гультай (986—987) • Карл Латарынгскі († 991) • Атон († 1002) |
| Каралі Італіі, Латарынгіі і Праванса |
Лотар I (843—855) • Людовік II Юны (855—875) • Лотар II (855—869) • Карл (855—863) • Цвентыбольд (895—900) |
| Каралі Усходне-Франкскага каралеўства |
Людовік II Нямецкі (843—876) • Карламан (876—880) • Людовік III Малодшы (876—882) • Карл III Тоўсты (876—888) • Арнульф Карынтыйскі (887—899) • Людовік IV Дзіця (899—911) |
| Каралі Аквітаніі | |
| Тоўстым шрыфтам выдзелены імператары Захаду. Курсівам выдзелены прэтэндэнты без рэальнай улады. |
|
