Карл II Лысы
Карл II Лысы (13 чэрвеня 823 - 5 кастрычніка або 6 кастрычніка 877) - кароль заходнефранкскі, кароль Італіі, імператар рымскі, сын Людовіка Набожнага, першы з дынастыі французскіх Каралінгаў.
Людовік Набожны яшчэ за год да сваёй смерці, склаў завяшчанне, паводле якога Джяржава Франкаў дзялілася паміж яго трыма сынамі: Лотарам, Людовікам і Карлам. Вердэнскі дагавор канчаткова аформіў падзел дзяржавы, створанай некалі Карлам Вялікім. Каранацыя Карла ІІ Лысага адбылася ў Арлеане.
З Франкскай імперыі вышлі тры каралеўства: заходніх франкаў, якое ўзначаліў Карл Лысы, усходніх франкаў, якое засталося Людовіку Нямецкаму і сярэніх, тэрыторыя якога цягнулася вузкай паласой ад Паўночнага мора да Рыма ў Італіі. На чале сярэдняга каралеўства стаў Лотар, які атрымаў тытул імператара. Але пасля яго смерці ў 855, каралеўства было падзелена на тры часткі, паміж яго сынамі. Так замест вялікай і моцнай імперыі Карла Вялікага, праз 40 лет пасля яго смерці існавала ўжо пять раздробленных каралеўств. Якія з'яўляліся правобразамі пазнейшых Францыі, Германіі, Нідэрландаў, Швейцарыі і Італіі.
У каралеўстве Карла Лысага з самага пачатку не было адзінства. Амаль усе графствы бунтавалі і імкнуліся да незалежнасці ад караля. Кельцкая Брытанія і вестгоцкая Аквітанія ўвогуле сталі асобнымі княствамі.
Аднак Карл працягваў будаваць свой каралеўскі двор, які ён напоўніў філосафамі, пісьменнікамі і паэтамі, за, што атрымаў мянушку кароль-філосаф. У выніку дынасцыйных зрухаў, тэрытарыяльная частка спадчыны Лотара адышла да Людовіка Нямецкага, а частка да Карла Лысага. Пасля смерці Людовіка Італія адышла да Карла, разам з тытулам імператара. У выніку ўзнікла мажлівасць паўторнага аб'яднання франкскіх зямель, але гэта не ўваходзіла ў планы шматлікіх графстваў. Аднак галоўнай перашкодай сталі знішчальныя набегі арабаў, нарманаў і венграў.
Памёр у 877 падчас паходу супраць арабаў, у Італію. Пераемнікам заходнефранкскага стальца стаў яго сын Людовік Заіка.
Жонкі [правіць]
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Карл II Лысы
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Каралінгі — Саксонская дынастыя — Салічная дынастыя — Гогенштаўфены — Вітэльсбахі — Габсбургі |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Дынастыя Каралінгаў | |
|---|---|
| Продкі |
|
| Каралі франкаў |
Піпін III Кароткі (751—768) • Карламан I (768—771) • Карл Вялікі (768—814) • Піпін († 810) • Людовік I Набожны (814—840) |
| Каралі Заходне-Франкскага каралеўства |
Карл II Лысы (843—877) • Людовік II Заіка (877—879) • Людовік III (879—882) • Карламан II (879—884) • Карл III Праставаты (893—929) • Людовік IV Заморскі (936—954) • Лотар (954—986) • Людовік V Гультай (986—987) • Карл Латарынгскі († 991) • Атон († 1002) |
| Каралі Італіі, Латарынгіі і Праванса |
Лотар I (843—855) • Людовік II Юны (855—875) • Лотар II (855—869) • Карл (855—863) • Цвентыбольд (895—900) |
| Каралі Усходне-Франкскага каралеўства |
Людовік II Нямецкі (843—876) • Карламан (876—880) • Людовік III Малодшы (876—882) • Карл III Тоўсты (876—888) • Арнульф Карынтыйскі (887—899) • Людовік IV Дзіця (899—911) |
| Каралі Аквітаніі | |
| Тоўстым шрыфтам выдзелены імператары Захаду. Курсівам выдзелены прэтэндэнты без рэальнай улады. |
|