Карл Людвіг Зігель

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карл Людвіг Зігель
ням.: Carl Ludwig Siegel
Дата нараджэння 31 снежня 1896(1896-12-31)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 4 красавіка 1981(1981-04-04)[1][2][…] (84 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці матэматык, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера тэорыя лікаў, матэматыка[5], function theory[d][5] і Нябесная механіка[5]
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Эдмунд Ландау[8]
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Карл Людвіг Зігель (ням.: Carl Ludwig Siegel; 31 снежня 1896, Берлін — 4 красавіка 1981, Гётынген) — нямецкі матэматык, спецыяліст у галіне тэорыі лікаў. Замежны член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1968), Французскай акадэміі навук (1973; карэспандэнт з 1956).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Зігель навучаўся ва ўніверсітэце Гумбальта ў Берліне матэматыцы, фізіцы і астраноміі. Сярод яго настаўнікаў былі М. Планк і Ф. Фрабеніус, дзякуючы ўплыву якога Зігель і стаў матэматыкам. У 1917 годзе падчас Першай сусветнай вайны быў мабілізаваны ў войска. Пасля вайны навучаўся ў Гётынгенскім універсітэце, дзе яго кіраўніком стаў Э. Ландау. З 1922 года — прафесар матэматыкі ў Франкфурце-на-Майне. З 1940 года — у эміграцыі ў ЗША. Працаваў у Інстытуце вышэйшых перспектыўных даследаванняў у Прынстане. Пасля вайны вярнуўся ў Гётынген.

Работы ў асноўным ляжаць у галіне тэорыі лікаў, дыферэнцыяльных ураўненняў і тэорыі функцый камплекснага пераменнага. Таксама яму належаць важныя працы ў нябеснай механіцы.

Лаўрэат прэміі Вольфа па матэматыцы (1978).

Пахаваны на Гётынгенскіх гарадскіх могілках.

Зноскі

  1. а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
  2. а б Carl Ludwig Siegel // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Зигель Карл Людвиг // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Czech National Authority Database Праверана 16 студзеня 2024.
  5. а б в Czech National Authority Database Праверана 17 студзеня 2024.
  6. а б в г д е ё ж з і MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
  7. https://www.sciencedirect.com/science/article/pii/0022314X85900289 — С. 375.
  8. Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 8 жніўня 2016.