Кармавыя расліны паўночнага аленя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Паўночны алень (лац.: Rangifer tarandus) — парнакапытнае млекакормячае сямейства Алені (Cervidae), якое з’ядае штодзень да 22 кг раслін[1].

Вядома каля 500 відаў раслін, якімі корміцца паўночны алень у бясснежны перыяд. Сярод іх 70 відаў метлюжковых (Poaceae), 8 відаў хвашчоў (Equisetum), 56 відаў асаковых (Cyperaceae) і сітнікавых (Juncaceae), 43 віды хмызнякоў, 12 відаў дрэў і 303 віды з разнатраўя. Агулам спіс раслін, якімі корміцца свойскія паўночныя алені, налічвае каля 600 раслін[2][1].

Асаковыя[правіць | правіць зыходнік]

Асокі (Carex) нароўні з відамі роду падвей (Eriophorum) служаць асноўнымі зялёнымі кармамі паўночных аленяў. Найбольш ахвотна іх ядуць алені ўвясну і на пачатку лета. Многія віды захоўваюць зялёную масу пад снегам і служаць добрым кормам для аленяў зімой. Растуць ва ўсіх зонах і падзонах Крайняй Поўначы. Асокі на пераўвільготненых глебах нярэдка складаюць аснову травастою. Найбольшае кармавое значэнне маюць: Carex aquatilis Wahlenb., Carex liparocarpos Gaudin, Carex chordorrhiza Ehrh. ex L.f., асака вострая (Carex acuta L.), Carex rariflora Wahlenb.) Sm., Carex rostrata Stokes, Carex aquatilis var. minor Boott, Carex subspathacea Wormsk. ex Hornem. Ураджайнасць зялёнай масы пры суцэльным вырастанні ў Carex aquatilis 3,5 т/га, асака вострая (Carex acuta) — 2, а Carex subspathacea — да 0,8 т/га. Найбольш каштоўныя віды з роду падвей (Eriophorum): Eriophorum angustifolium Honck., Eriophorum brachyantherum Trautv. & C.A.Mey., Eriophorum chamissonis C.A.Mey., падвей похвенны (Eriophorum vaginatum)[3][4][5][6].

Метлюжковыя[правіць | правіць зыходнік]

Складаюць адну з асноўных груп кармоў аленяў. У раслінных групоўках на пашах удзельная вага метлюжковых (Poaceae) звычайна невялікая. Пры суцэльным вырастанні ўраджайнасць зялёнай масы можа дасягаць 6 т/га ў паветрана-сухім стане. Найбольшае значэнне маюць вясной і на пачатку лета, да фазы цвіцення. Па пажыўнай каштоўнасці саступаюць лісцю вербаў і бяроз[7][6].

Да найбольш значных кармавых відаў належаць: лісахвост лугавы (Alopecurus pratensis L.), Arctagrostis latifolia (R.Br.) Griseb.), Arctophila fulva (Rupr.) Andersson) Andersson), вострыца звілістая (Avenella flexuosa (L.) Drejer), Festuca altaica Trin.), Метлюжок лугавы (Poa pratensis L.), Poa alpina L.[3][6][8].

Выявы некаторых найбольш значных траў сямейства метлюжковых[правіць | правіць зыходнік]

Разнатраўе[правіць | правіць зыходнік]

Chamaenerion angustifolium пасля высечкі лесу

Дзякуючы высокім пажыўным уласцівасцям служаць выдатнымі нажыровачнымі кармамі. На пашах з разнатраўем алені хутка аднаўляюць сваю масу і запасяць пажыўныя рэчывы на зіму. Асабліва вялікае іх значэнне ў перыяд вегетацыі, калі расліны валодаюць найбольшай кармавой каштоўнасцю. Па складзе пажыўных рэчываў рознатраўныя кармы значна вышэй метлюжковых і асаковых — багатыя на бялкі, мінеральныя рэчывы, вітаміны. На пашах разнатраўе звычайна развіваецца раней метлюжковых і асаковых[9][10].

Найбольшае значэнне для харчавання паўночнага аленя з прадстаўнікоў разнатраўя маюць: Bistorta officinalis, Pedicularis sudetica, Lagotis minor, старасцень балотны (Tephroseris palustris), Claytonia acutifolia Pall. ex Schult., Claytonia tuberosa Pall. ex Schult.), шабельнік балотны (Comarum palustre), марошка (Rubus chamaemorus), бабок (Menyanthes)[11][12], Chamaenerion angustifolium, Epilobium palustre, Linnaea borealis, Veratrum oxysepalum, Dryas punctata[13][14].

Кусты[правіць | правіць зыходнік]

У месцах багатага вырастання выконваюць найважную ролю летняга корму і на пашах могуць складаць да 80 % усёй паяданай зеляніны. Першыя зялёныя лісточкі ахвотна ядуць нованароджаныя аляняты. Кучнае вырастанне кустоў дазваляе аленю насыціцца ў кароткі час на невялікай плошчы. Час паядання кустарнікаў абмежаваны некалькімі месяцамі[15]. Спажыванне лістоты рэзка зніжаецца ў сезон восеньскага лістапада, але і ўвосень у невялікай колькасці алені ядуць апалае лісце[16].

Сярод кустоў роду бяроза (Betula) добра паўночныя алені ядуць такія віды: бяроза карлікавая (Betula nana), Betula fruticosa, Betula divaricata[17][18][19][20]. Пры суцэльным вырастанні карлікавай бярозы можна атрымаць да 0,7 т/га зялёнай масы і да 0,2 т/га іншых відаў. Найбольш ахвотна алені ядуць пупышкі, кветкі, парасткі і лісце[21].

Таксама вельмі важную ролю ў харчаванні аленяў гуляюць многія віды роду вярба (Salix). Алені ядуць маладыя парасткі, пупышкі і лісце. Вярбовыя хмызнякі разам з разнатраўем — галоўная крыніца мінеральных рэчываў. Па пажыўнасці вярбы не саступаюць бярозам, а ўвосень пераўзыходзяць. Па ўтрыманні вітамінаў у 5-6 разоў пераўзыходзяць асакі і травы[7]. Лісце лічыцца добрым нажыровачным кормам[6].

У параўнанні з бярозамі вярбовыя маюць больш доўгі вегетатыўны перыяд і таму хутчэй аднаўляюцца пасля страўлівання. Паглынанне аленем да 30 % лісця і 15 % парасткаў не аказвае негатыўнага ўплыў на рост вегетатыўнай масы ў наступныя гады. Да найбольш ахвотна паяданых відаў ставяцца: Salix lanata, Salix glauca, Salix phylicifolia, Salix hastata, Salix arctica[3][7][22][23][6][8].

На Камчатцы ягады Sorbus sambucifolia гуляюць важную ролю ў харчаванні дзікага паўночнага аленя позняй восенню. Алені старанна збіраюць ягады і па чысціні збору пераўзыходзяць мядзведзя, але саступаюць ласю. Пераход аленяў на харчаванне ягадамі залежыць ад спеласці, захаванасці пладоў і ўздзеяння марозу. У рубцы страўніка здабытай важанкі змесціва на палову складалася з ягад гэтай рабіны[8].

Выявы некаторых найбольш паяданых кустоў роду Вярба[правіць | правіць зыходнік]

Лішайнікі[правіць | правіць зыходнік]

Падкормка аленяў ягелем на тэрыторыі Кержанскага запаведніка  (руск.)

Лішайнікі не крытычная група корму, паўночныя алені могуць добра абыходзіцца без іх. Лішайнікі не забяспечваюць паўнавартаснага харчавання жывёл, бо бедныя на бялковыя рэчывы, блага пераварваюцца, змяшчаюць мала вітамінаў. Пры кармленні лішайнікамі паўночныя алені расходуюць назапашаныя жыццёва важныя пажыўныя рэчывы: пратэін, кальцый і фосфар. У выніку ўзнікае фізіялагічнае галаданне, якое ліквідуецца пры паглынанні зялёных раслін. Аднак, лішайнікі багатыя на вугляводы і вельмі каларыйныя, што прыцягвае аленяў[3][24][2][1]. Галоўная каштоўнасць лішайнікаў у падтрыманні жыцця жывёл на працягу самых неспрыяльных часоў года-восенню, зімой і вясной[7]. У некаторых раёнах лішайнікі адзіны даступны корм паўночных аленяў у зімовы перыяд[4][5][6].

Зафіксавана 65 відаў едаемых паўночным аленем лішайнікаў. Найбольшую кармавую каштоўнасць маюць: кладонія зорчатая (Cladonia stellaris), кладзіна аленевая (Cladonia rangiferina), Cladonia mitis, кладзіна лясная (Cladonia arbuscula), Flavocetraria nivalis, цэтрарыя ісландская (Cetraria islandica)[4][5][24][23][25][2][6].

Эпіфітны лішайнік на іглічным дрэве

Эпіфітныя лішайнікі, якія растуць на ствалах і галінах дрэў, адыгрываюць важную ролю ў харчаванні аленя. Іх роля асабліва вялікая падчас галалёдзіцы і ўтварэнні шарпаку. Ядучы лішайнікі, што растуць на дрэвах алені марнуюць менш энергіі, чым пры раскопванні наземных лішайнікаў з-пад снегу[7][24]. Найбольш значныя эпіфітныя лішайнікі: Bryoria fremontii, Usnea dasypoga, Usnea barbata, уснея квітучая (Usnea florida), Usnea longissima, Usnea plicata[24][6].

Хімічны склад[правіць | правіць зыходнік]

Вугляводы, якія змяшчаюцца ў лішайніках складаюцца з простых цукроў, ліхеніну  (руск.), геміцэлюлозы  (руск.) і цэлюлозы. Высокім утрыманнем ліхеніну валодаюць цэтрарыя (Cetraria) і ў прыватнасці цэтрарыя ісландская (Cetraria islandica). Таксама высокае ўтрыманне ліхеніна ўстаноўлена ў Alectoria ochroleuca. Найбольш каштоўныя як корм кладонія (Cladonia) змяшчаюць невялікую колькасць ліхеніну[24].

Выявы некаторых найбольш паяданых лішайнікаў[правіць | правіць зыходнік]

Бабовыя[правіць | правіць зыходнік]

Добрыя летнія кармы для аленяў, але ў натуральных раслінных групоўках маюць нязначнае распаўсюджванне. Тым не менш на поўначы пра суцэльным вырастанні або пасеве можна атрымаць ураджай зялёнай масы да 6,2 т/га. У параўнанні з іншымі відамі раслін змяшчаюць шмат пратэіну. Напрыклад, у віду Astragalus alpinus у перыяд цвіцення змяшчаюць да 30 % пратэіну і 22 % клятчаткі[26]. Некаторыя прадстаўнікі роду багатыя на акскарбінавую кіслату і карацін. Найбольшае кармавое значэнне маюць: Astragalus alpinus L., Astragalus norvegicus Weber, Hedysarum arcticum B.Fedtsch.), Lathyrus japonicus Willd.), Lathyrus pilosus, Oxytropis sordida, гарошак мышыны (Vicia cracca)[3][6].

Хвашчы[правіць | правіць зыходнік]

Хвошч палявы (Equisetum arvense) у пачатковай фазе вегетацыі

Прадстаўнікі роду хвошч (Equisetum) гуляюць значную ролю ў сілкаванні аленяў. Паядаюцца ва ўсе часы года, у тым ліку і зімой з-пад снегу. Змяшчаюць значную колькасць зольных элементаў і цукроў. На пашах паядаюцца ў вялікіх колькасцях. У спалучэнні з іншымі кармамі бясшкодныя для арганізма. Аднак, зафіксаваныя выпадкі калі алені прывязаныя на ўчастку з перавагай хвашчоў, гінулі. Да добра паяданых ставяцца: хвошч палявы (Equisetum arvense L.), Equisetum sylvaticum L., хвошч багнавы (Equisetum fluviatile L.)[3][7][6], Equisetum scirpoides Michx.), хвошч стракаты (Equisetum variegatum Schleich. ex F.Weber et D.Mohr). хвошч балотны (Equisetum palustre L.) лічыцца атрутнай раслінай для аленяў[4].

Атрутныя расліны[правіць | правіць зыходнік]

Cicuta virosa змяшчае {{нп3|цыкутаксін||ru|Цикутоксин}}

У рацыён дзікага паўночнага аленя ўваходзяць многія атрутныя расліны  (руск.), якія атрутныя для буйной рагатай жывёлы. Яд расліннага паходжання нейтралізуецца дубільнымі рэчывамі, якія алені атрымліваюць пры паглынанні парасткаў вярбы, вольхі, рабіны. У асобныя перыяды вегетацыі пылюшнік (Thalictrum), кураслеп (Anemone), лотаць (Caltha) і казялец (Ranunculus) служаць асноўнымі кармавымі раслінамі. Таксама дзікім аленем адзначана паглынанне багун балотны (Ledum palustre), Ledum macrophyllum, парасткаў цыкута ядавітая (Cicuta virosa), лісця і ягад Daphne kamtschatica[8].

Кармавыя канкурэнты[правіць | правіць зыходнік]

Дзікі паўночны алень уступае ў канкурэнтныя адносіны з некаторымі жывёламі. У тундры да іх у першую чаргу ставяцца лемінгі, якія пры высокай колькасці здольныя на некаторых участках знішчыць расліннасць наколькі, што амаль не застаецца рыззя. Таксама ў тундры агульнымі з аленем раслінамі кормяцца курапатка, Lepus europaeus, вадаплаўныя птушкі. Аднак пры сучаснай колькасці дзікага аленя нельга казаць пра недахоп кармоў выкліканы дзейнасцю канкурэнтаў[27].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в Данилкин 1999.
  2. а б в Сыроечковский 1986.
  3. а б в г д е Васильев 1936.
  4. а б в г Александрова 1940.
  5. а б в Соколов 1949.
  6. а б в г д е ё ж з і Бороздин, Забродин, Вагин 1990.
  7. а б в г д е Андреев 1948.
  8. а б в г Мосолов, Филь 2010.
  9. Андреев 1948, с. 105.
  10. Бороздин, Забродин, Вагин 1990, с. 106—107.
  11. Васильев 1936, с. 82—83.
  12. Бороздин, Забродин, Вагин 1990, с. 106.
  13. Александрова 1940, с. 18—20, 74.
  14. Мосолов, Филь 2010, с. 102—103.
  15. Андреев 1948, с. 106—107.
  16. Сыроечковский 1986, с. 97—98.
  17. Васильев 1936, с. 81.
  18. Работнов 1951, с. 37, 39, 40, 42.
  19. Семенов-Тян-Шанский 1977, с. 47.
  20. Мосолов, Филь 2010, с. 103.
  21. Бороздин, Забродин, Вагин 1990, с. 102.
  22. Работнов 1951.
  23. а б Семенов-Тян-Шанский 1977.
  24. а б в г д Работнов, Говорухин 1950.
  25. Ларин И. В. Лишайники // Кормовые растения СССР. — М. Л.: Издательство Академии наук СССР, 1957. — Т. 2. — С. 175. — 524 с. — (Растительное сырье СССР). Архівавана 7 верасня 2022.
  26. Егоров 1960.
  27. Егоров 1971.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Александрова В. Д. Кормовая характеристика растений Крайнего Севера / В. Н. Андреев. — Л.М.: Изд-во Главсевморпути, 1940. — С. 9—83. — 96 с. — (Труды Научно-исследовательского института полярного земледелия, животноводства и промыслового хозяйства. Серия «Оленеводство»). — 600 экз.
  • Корма и пастбища северных оленей // Северное оленеводство. — М.: ОГИЗ-СЕЛЬХОЗГИЗ, 1948. — С. 100—120. — 367 с. — 5 000 экз.
  • Бороздин Э. К., Забродин В. А., Вагин А. С. Кормовая база и кормление оленей // Северное оленеводство. — Л.: Агропромиздат, 1990. — С. 96—110. — 240 с. — 3 280 экз.
  • Васильев В. Н. Поедаемость различных кормовых растений // Оленьи пастбища и приемы выпаса оленей в Анадырском крае / Отв. редактор В. Б. Сочава. — Л.: Гидрометеоиздат, 1936. — Т. 62. — С. 78—84. — 124 с. — (Труды Арктического института).
  • Данилкин А. А. Северный олень // Оленьи (Cervidae). — М.: ГЕОС, 1999. — С. 325—327. — 552 с. — (Млекопитающие России и сопредельных регионов). — 1 000 экз. — ISBN 5—89118—092—8. Архівавана 8 снежня 2022.
  • Егоров А. Д. Химизм и питательный состав кормовых растений Верхоянского хребта // Химический состав кормовых растений Якутии / К. Л. Поволоцкая. — М.: выдавецтва Академии наук СССР, 1960. — С. 191—193. — 335 с. — 1 200 экз.
  • Егоров А. Д., Куваев В. В. О двух интересных кормовых растениях на северо-востоке Якутии // Природа : часопіс. — 1959. — Апрель — № 4. — С. 102—103.
  • Егоров О. В. Artiodactyla — парнопалые // Млекопитающие Якутии. — М.: Наука, 1971. — С. 578—581. — 660 с. — 2 400 экз.
  • Мосолов В. И., Филь В. И. Питание // Дикий северный олень Камчатки. — Петропавловск- Камчатский: Камчатпресс, 2010. — С. 88—107. — 158 с. — ISBN 978-5-9610-0141-9.
  • Работнов Т. А. Кормовые растения сенокосов и пастбищ СССР : у 3 т. / под ред. И. В. Ларина. — М. ; Л. : Сельхозгиз, 1951. — Т. 2 : Двудольные (Хлорантовые — Бобовые). — С. 5—52. — 948 с. — 10 000 экз.
  • Работнов Т. А., Говорухин В. С. Лишайники // Кормовые растения сенокосов и пастбищ СССР : у 3 т. / под ред. И. В. Ларина. — М. ; Л. : Сельхозгиз, 1950. — Т. 1 : Споровые, голосеменные и однодольные. — С. 54—99. — 689 с. — 10 000 экз.
  • Семенов-Тян-Шанский О. И. Питание диких северных оленей и обеспеченность их пастбищами // Северный олень. — М.: Наука, 1977. — С. 46—47. — 92 с.
  • Соколов Е. А. Северный олень // Корма и питание промысловых зверей и птиц / Под ред. лауреата Сталинской премии проф. П. А. Мантефеля. — М., 1949. — С. 196—202. — 256 с. — 10 000 экз.
  • Сыроечковский Е. Е. Биология и экология северных оленей // Северный олень. — М.: Агропромиздат, 1986. — С. 94—106. — 256 с. — 2 700 экз.