Марошка

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Марошка
Moltebeere Bluete.JPG
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Расліны

Аддзел:

Кветкавыя

Клас:

Двухдольныя

Сямейства:

Ружавыя

Род:

Rubus

Від:

Марошка

Навуковая назва

Rubus chamaemorus L.

'

Cloudberry distrib.png

ITIS   24850
NCBI   57936
Rubus chamæmorus.jpg

Марошка[1] ці Маліна прыземістая (Rubus chamaemorus) — від шматгадовых травяністых раслін з роду Рубус (Маліна) сямейства Ружовыя. На Беларусі рэдкі, арктабарэальны, рэліктавы від.

Апісанне [правіць]

Травяністая або паўхмызняковая расліна вышынёй да 30 см, з паўзучым карэнішчам. Не любіць дождж і вецер, асабліва — замаразкі.

Сцеблы тонкія, прамастойкія, з 2-3 лісцем і адной верхавіннай кветкай з белымі пялёсткамі. Такім чынам, утвараецца па адной ягадзе на сцябле.

Лісце круглява-почкападобнае, пяціпялёсткавае, па краі няроўна-гародчатае.

Кветкі аднаполыя, адзіночныя, белыя. Тычыначныя і песцічныя кветкі знаходзяцца на розных раслінах, мужчынскія кветкі крыху буйнейшыя. З'яўляюцца кветкі ў чэрвені-ліпені, а праз 40-45 дзён спеюць ягады.

Плод — зборная касцяніца дыяметрам 1,5 см, па форме нагадвае плады маліны, але адрозніваецца асаблівым пахам і смакам, салодкая; няспелыя ягады — чырвоныя, а спелыя — аранжавага колеру, амаль празрыстыя, нагадваюць чысты яркі бурштын. Ягады тры разы мяняюць свой ​​колер. Ураджайнасць ягад дасягае нярэдка 1000 кг з 1 га.

Збіраюць ягады у ліпені-жніўні, карані нарыхтоўваюць глыбокай восенню.

Зноскі

  1. Напісанне Марошка ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.10. Мн., 2000, С.129