Жан-Жак Русо

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Жан-Жак Русо
Jean-Jacques Rousseau (painted portrait).jpg
пісьменнік і мысліцель
 
Дата нараджэння: 28 чэрвеня 1712
Месца нараджэння: Жэнева
Дата смерці: 2 ліпеня 1778(1778-07-02) (66 гадоў)
Месца смерці: Эрменанвіль, каля Парыжа
Сістэматык жывой прыроды
Band 1x200px.png
Аўтар найменняў шэрагу батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Rousseau».
Спіс такіх таксонаў на сайте IPNI

Жан-Жак Русо (франц. Jean-Jacques Rousseau ; нар. 28 чэрвеня 1712 ў Жэневе, памёр 2 ліпеня 1778 у Эрменанвіле) — французскі філосаф, палітычны мысліцель, тэарэтык мастацтва, пісьменнік, педагог, кампазітар.

Змест

[правіць] Біяграфія

Паходзіў з сям'і рамесніка-гадзіншчыка. Сістэматычнай адукацыі не атрымаў, быў адданы на вучобу натарыусу, потым гравёру, адкуль збег у 1728 каб шукаць жыцця больш адпаведнага яго імкненням. Вандраваў па розных краінах Еўропы. Працаваў на розных заводах, у выніку вёў жыццё галекі. З гэтага жыцця яго вырвала мадам дэ Варан, з якой ён правёў некалькі год. У 1741 накіраваўся ў Парыж, дзе яго здольнасці замянілі яму навуковую падрыхтоўку і навуковыя гурткі (энцыклапедысты) увялі яго ў сваё кола. Супрацоўнічаў у «Энцыклапедыі» Д. Дзідро і Ж. Л. Д'Аламбера. Ён доўга не мог знайсці выйсця для сваіх унутраных думак, пакуль конкурс навуковых прац, абвешчаны у 1749 г. праз Акадэмію ў Дыжоне не даў яму магчымасці да іх фармулявання і абвяшчэння.

Яго парадаксальная праца, узнагароджаная Акадэміяй, дала яму ў адну хвіліну сусветную славу. Але слава не задаволіла яго амбіцый і не прынесла шчасця. Пошук жыцця, які быў бы бліжэйшым да прыроды, прывёў яго ў родную Жэневу ў 1754. Потым яго сябры, жадаючы выканаць ідэал сялянскага жыцця, стварылі яму пад Парыжам сядзібу, названай Эрмітаж; але пражыў ён там нядоўга. Пазней, падчас стварэння сваіх галоўных работ, у 17581762 г., ён быў у гасцях у маршалка Люксембурга. Потым яго сябр Хум, спрабаваў яму стварыць у Англіі прыемныя ўмовы для дзейнасці і жыцця. 3 1762 у эміграцыі, у 1770 вярнуўся ў Парыж.

Але яго цяжкі характар, складанасці ў адносінах з людзьмі, хваробная падазроннасць, якая мяжавала з бояззю пераследвання, паклала канец усім пачынанням яго сябраў. Пазней ён атрымаў яшчэ і палітычны пераслед. Розніца ў поглядах, разарвала яго з энцыклапедыстамі. Канчатак жыцця ён сустрэў у суме і журбоце. Памёр у галечы і адзіноце. У 1791 перапахаваны ў Пантэоне.

[правіць] Светапогляд

У пытаннях светапогляду Жан-Жак Русо стаяў на пазіцыях дэізму і дуалізму: прызнаваў нястворанасць і аб'ектыўнасць існавання матэрыі і ў той жа час сцвярджаў, што існуе Бог як сусветная воля, розум і крыніца дабра. Чалавек, паводле Русо, складаецца са смяротнага цела і нематэрыяльнай бессмяротнай душы. У тэорыі пазнання абсалютызаваў сенсуалізм, пачуцці разглядаў як першасную форму духоўнай дзейнасці.

У працы «Разважанні пра паходжанне і асновы няроўнасці паміж людзьмі» (1755) адзначаў, што няроўнасць паміж беднымі і багатымі ў спалучэнні з няроўнасцю пануючых і падуладньк, разбурэнне натуральнай цэласнасці і гарманічнасці чалавечага жыцця складаюць аснову цывілізацыі няроўнасці. Галоўнай перадумовай дасягнення рэальнай свабоды лічьіў роўнасць не толькі палітычную, але і маёмасную; яе павінна ахоўваць дзяржава, не дапускаючы палярызацыі багацця і галечы. У аснове яго сацыяльна-палітычных поглядаў канцэпцыя грамадскага дагавору, якая базіруецца на прызнанні свабоды чалавека і народнага суверэнітэту («Аб грамадзянскім дагаворы, або Прынцыпы палітычнага права», 1762). Ідэалам дзяржаўнага ўладкавання лічыў дэмакратычную рэспубліку, заснаваную на ўсеагульнай роўнасці.

У кнізе «Эміль, або Аб выхаванні» (1762), якая спалучае філасофска-педагагічны трактат і раман, Жан-Жак Русо распрацаваў гуманістычную канцэпцыю педагогікі, паводле якой галоўнай задачай выхавання з'яўляецца фарміраванне чалавека і грамадзяніна шляхам развіцця прыродных задаткаў і здольнасцей без выкарыстання насілля над яго асобай.

Асцоўным у эстэтычнай канцэпцыі Русо з'яўляецца праблема суадносін мастацтва і маралі. Ідэалам мастацтва лічыў народныя відовішчы, якія праслаўляюць патрыятычныя ўчынкі, вучаць велікадушнасці і справядлівасці.

[правіць] Літаратурная і музычная творчасць

Галоўны яго літаратурны твор — раман «Юлія, або Новая Элаіза» (1761), дзе паказаны бунт дзяўчыны-дваранкі супраць асноў кансерватыўна-саслоўнай маралі, сцвярджаецца свабода натуральнага пачуцця кахання, не скаванага ўмоўнасцямі цывілізацыі. Гэты раман стаў пачаткам літаратурнага кірунку сентыменталізму; некаторыя даследчыкі адносяць яго творчасць да першавытокаў рамантызму. Яго «Новая Элаіза» напісаная пад відавочным уплывам Рычардсана. Русо не толькі ўзяў аналагічны сюжэт — трагічны лёс гераіні, якая гіне ў барацьбе цноты з любоўю або спакусай, але і засвоіў сабе самы стыль адчувальнага рамана. «Новая Элаіза» мела неверагодны поспех; ёю зачытваліся, над ёю пралівалі слёзы, абогатваралі яе аўтара. Форма рамана — эпісталярная; ён складаецца з 163 лістоў і эпілогу. У цяперашні час гэтая форма ў значнай ступені прымяншае цікавасць чытання, але чытачам XVIII стагоддзя яна падабалася, так як лісты прадстаўлялі лепшую падставу да бясконцых разваг.

Высокая каштоўнасць жыцця, чалавечай годнасці і гонару, значэнне грамадскай дзейнасці з усімі яе недахопамі і калізіямі — у цэнтры аўтабіяграфічнай кнігі «Споведзь» (1766—70). Аўтар паэм «Сад у Шармет» (1736), «Пасланне да Парызо» (1742), «Алея Сільвіі» (1746), драматычных твораў «Нарцыс» (1733), «Ваеннапалонныя» (1743), «Пігмаліён» (1770), аўтар лібрэта і музыкі да опер і інш.

[правіць] Характар Русо

Яго характар быў поўным супрацьлегласцяў. Яго шырокая маральнасць не звязвала яго з правіламі. Гнуткі і разумны, ён тануў у марах і не мог ужыцца з рэчаіснасцю. Яго справы былі верным адбіткам яго характару.

Ён быў самавукам, без метадычнай падрыхтоўкі. Ён нідзе не быў краткім і метадычным; не быў філосафам у тэхнічным значэнні гэтага слова. Але ён меў парадаксальныя і незвыклыя погляды, шчыры энтузіязм, і меў пяро, якое хапала за сэрца. Яго філасофія была арыентавана не на ўмовы і вынікі навукі, але болей на ўласнае разуменне і мары. Парыж быў тым мадэлем, паводле якога ён бачыў цывілізацыю, а сялянская маладосць стала крыніцай апісвання натуральнага стану.

[правіць] Літаратура

  • Дубянецкі С. Русо Жан Жак // БелЭн у 18 т. Т. 13. Мн., 2001.
Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах