Конрад Якаб Тэмінк
| Конрад Якаб Тэмінк | |
| нідэрл.: Coenraad Jacob Temminck | |
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Месца нараджэння: |
Амстэрдам, Нідэрланды |
| Дата смерці: |
30 студзеня 1858 (79 гадоў) |
| Месца смерці: |
Лісэ, Нідэрланды |
| Навуковая сфера: | |
| Месца працы: |
Музей прыродазнаўчай гісторыі (Лейдэн) |
| Сістэматык жывой прыроды | ||
|
Аўтар найменняў шэрагу батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Temminck».
Персанальная старонка на сайце IPNI Даследчык, які апісаў шэраг заалагічных таксонаў. Для ўказання аўтарства, назвы гэтых таксонаў суправаджаюць абазначэннем «Temminck».
|
||
Конрад Якаб Тэмінк (нідэрл.: Coenraad Jacob Temminck; 31 сакавіка 1778 — 30 студзеня 1858) — галандскі заолаг.
Сын скарбніка Галандскай Ост-Індскай кампаніі, Тэмінк у 17-гадовым узросце пачаў працаваць у кампаніі ў Інданезіі, аднак хутка пераключыўся з прадпрымальніцтва на арніталагічныя даследаванні (таксама ўспадкаваўшы гэта захапленне ад свайго бацькі). У 1820 г. ён стаў першым дырэктарам Музея прыродазнаўчай гісторыі ў Лейдэне і заставаўся на гэтай пасадзе да самай смерці. Асноўныя працы Тэмінка — «Кіраўніцтва па арніталогіі, або сістэматычная табліца птушак, якіх можна назіраць у Еўропе» (фр.: Manuel d'ornithologie, ou Tableau systematique des oiseaux qui se trouvent en Europe; 1815) і «Усеагульная прыродазнаўчая гісторыя курыных і галубіных» (фр.: Histoire naturelle générale des Pigeons et des Gallinacées; 1813—1817), ён таксама ўнёс вялікі ўклад у «Жывёльны свет Японіі» Філіпа Франца фон Зібальда.
У гонар Тэмінка названа мноства жывёл, у тым ліку белахвосты пясочнік (Calidris temminckii), кошка Тэмінка (Catopuma temminckii), бульдогавы кажан Тэмінка (Molossops temminckii), стэпавы яшчар (Manis temminckii), Tragopan temminckii, грыфавая чарапаха (Macrochelys temminckii) і інш.
| Гэта пачатак артыкула пра вучоных-біёлагаў. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |