Летыцыя Рамаліна
| Летыцыя Рамаліна Марыя Летыцыя Рамаліна |
|
| Дата нараджэння: | 24 жніўня 1750 |
|---|---|
| Месца нараджэння: | Аяча |
| Дата смерці: | 2 лютага 1836 (85 гадоў) |
| Месца смерці: | Рым |
| Грамадзянства: | |
| Падданства: | |
| Муж: | Карла Буанапартэ |
| Дзеці: | * Жазеф Банапарт (1768—1844), кароль Іспаніі
|
| Узнагароды і прэміі: |
тытул фр.: Madame Mère de l’Empereur |
Марыя Летыцыя Рамаліна (Maria Letizia Ramolino, 24 жніўня 1750 года, Аяча — 2 лютага 1836, Рым) — маці Напалеона Банапарта, якая перажыла яго на 15 гадоў.
Біяграфія [правіць]
Ураджэнка Аяча, Летыцыя паходзіла з высакароднага сямейства генуэзскага паходжанні. У 14 гадоў была выдадзена замуж за юрыста Карла Буанапартэ. У іх нарадзілася 13 дзяцей, з якіх да сталага ўзросту дажылі 5 сыноў і тры дочкі:
- Жазеф Банапарт (1768—1844), кароль Іспаніі
- Напалеон I (1769—1821), імператар Францыі
- Люсьен Банапарт (1775—1840), князь Каніна і Музіньяна.
- Эліза Банапарт (1777—1820), вялікая герцагіня Тасканская.
- Луі Банапарт (1778—1846), кароль Галандыі.
- Паліна Банапарт (1780—1825), герцагіня Гвасталы.
- Караліна Банапарт (1782—1839), вялікая герцагіня Клеўская.
- Жэром Банапарт (1784—1860), кароль Вестфаліі.
У 1769 годзе Корсіка перайшла пад кантроль Францыі, аднак Летыцыя так і не вывучыла французскай мовы. У 1785 годзе заўдавела і праз 8 гадоў вымушана была з дзецьмі перабрацца на мацярык, у Марсель.
Пасля каранацыі Напалеона (на якой яна прысутнічаць не пажадала[1]) ён дараваў Летыцыі тытул «Мадам Маці Імператара» (фр.: Madame Mère de l’Empereur) і падарыў маёнтак Пон-сюр-Сен пад Парыжам. Нягледзячы на велізарны стан, Мадам-маці, якая пражыла столькі гадоў на грані галечы, адрознівалася скупасцю, французскімі справамі не цікавілася і рэдка бывала пры двары.
Пасля звяржэння сына бегла з братам, кардыналам Фешам, у Рым, дзе і правяла астатак жыцця, амаль пазбавіўшыся зроку, у палацца Банапартэ на плошчы Венецыі. Яе рэшткі па загаду Напалеона III былі перавезены з Італіі ў Аяча.
Зноскі
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Летыцыя Рамаліна