Ле Карбюзье

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ле Карбузье́, 1933

Ле Карбузье́, сапр.: Шарль Эдуар Жанерэ-Гры (фр.: Le Corbusier — Charles-Édouard Jeanneret-Gris; 6 кастрычніка 1887 — 27 жніўня 1965) — французскі архітэктар швейцарскага паходжання, стваральнік архітэктуры інтэрнацыянальнага стылю, мастак і дызайнер. Яго ўсебаковая мастацкая дзейнасць паўплывала не толькі на архітэктуру, але і на ўрбаністыку.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Шарль Жанерэ паходзіць са старога, шырокаразгалінаванага роду. Бацька будучага архітэктара Жорж-Эдуар быў гадзіннікавым майстрам, і меў уласную фабрыку па вытворчасці гадзіннікаў у Ла Ша-дэ-Фондс, якая ў той час была адной з асноўных цэнтраў вытворчасці гадзіннікаў у Швэйцарыі. Маці, Мары-Шарлот-Амелі была піяністкай.

У маладосці, Шарль працаваў у гравёрнай майстэрні свайго дзядзькі, дзе займаўся гравіроўкай ініцыялаў. У 19001904 гг. ён вучыўся на гравіроўшчыка ў мастацкай школе ў Ла Ша-дэ-Фондс. Прафесар гэтай школы, Шарль Л'Эплатэньер, зацікавіў маладога чалавека архітэктурай. Першапачаткова Шарль Жанерэ знаходзіўся пад уплывам архітэктуры мадэрна і англійскага руху арт-энд-крафтс, але ў 19061907 гг. разам з Рэнэ Шапалазам рэалізаваў будову першага будынка па сваім праекце, багата дэкараваную вілу для гравёра Луі Фалета. У 1907 годзе Шарль здзейсніў першае мастацкае падарожжа на поўнач. Ён наведаў Мілан, Фларэнцыю, Галузу, Сіену, Балонню, Падую і Венецыю, а потым пераехаў у Аўстра-Венгрыю, дзе наведаў Будапешт і Вену. У Вене, некаторы час, Шарль Жанерэ працаваў у аднаго з вядомых аўстрыйскіх архітэктараў Ёзэфа Хофмана, таксама пазнаёміўся з ідэямі Адольфа Лоаса. У сакавіку 1908 года малады архітэктар упершыню наведаў Парыж, дзе працаваў у майстэрні парыжскага архітэктара Агюста Перэта. Там ён працаваў 15 месяцаў, набыўшы значны досвед у працы з жалезабетонам. У 1909 годзе ён пазнаёміўся ў Ліёне з адным з прадстаўнікоў новай архітэктуры Тоні Гарнье.

У 1910 годзе Шарль Жанерэ здзейсніў доўгае падарожжа ў Германію, каб пазнаёміцца з дасягненнямі дэкаратыўна-прыкладнага мастацтва гэтай краіны. Працуючы ў Петэра Бехрэнса, ён пазнаёміўся з Місам ван дэр Роэ і Вальтэрам Гропіюсам. У наступным годзе спаткаўся з Генрыхам Тэсэнам, архітэктарам горада-сада Grünau-Falkenberg (пабудаваным у 1913 годзе). Наступнае падарожжа Шарль здзейсніў у Усходнюю Еўропу, Турцыю, Грэцыю і Італію, пад час якой ён стварыў шмат малюнкаў, нататкаў і здымкаў.

У 1913 годзе Жарль Жэнерэ арганізаваў першую выстаўку сваіх прац (акварэльных малюнкаў). У гэты час ён займаўся напісаннем сваёй кнігі «Будоўля гарадоў» (La construction des villes"").

У 29 гадовым узросце Шарль пасяліўся ў Парыжы. У 1917 годзе ён стварыў там уласную архітэктурную майстэрню. З 1919 года пачаў выдаваць архітэктурную газету «Esprit Nouveau» (Новы дух), у якой свае артыкулы падпісваў псеўданімам «Le Corbusier». Хутка ён наблізіўся да парыжскіх авангардысцкіх мастацкіх асяроддзяў. Разам з Амедзі Азенфантам стварыў новы кірунак выяўленчага мастацтва — пурызм. З 1925 года ён актыўна карыстаўся сваім псеўданімам як архітэктар і мастак. З 1923 да 1940 года кіраваў майстэрняй разам са сваяком Пьерам Жэнерэтам, з якім разам працавалі над праектамі і артыкуламі.

У 1926 г. ле Карбузье напісаў кнігу «Архітэктура машыннай эпохі» (Architecture d'époque machiniste). Праз два гады ён стаў адным з заснавальнікаў Міжнароднага Архітэктурнага Кангрэсу (Congrès Internationaux d'Architecture). У гэты перыяд ле Карбузье часта наведваў ЗША, Германію і СССР, дзе пазнаёміўся з Усеваладам Меерхольдам і Альбертам Эйнштэйнам. 19 верасня 1930 года ле Карбузье атрымаў французскае грамадзянства, і 18 снежня гэтага ж года ажаніўся з Івон Галіс.

Падчас 2-й сусветнай вайны ле Карбузье з 1942 да 1943 года жыў у Францыі Вішы, а потым быў высланы з горада ў Алжыр які ў той час быў французскай калоніяй. Мясцовая архітэктура мела пэўны ўплыў на архітэктара.

У 1942 г. ле Карбузье пачаў працу над «Мадулярам» — аўтарскім узорам прапорцыі, які потым апісаў у некалькіх працах.

У канцы вайны ле Карбузье заснаваў «Assemblée de Constructeurs pour Rénovation architecturale», арганізацыю, якая займалася планамі адбудовы пасляваеннай Францыі. Пасля вайны, ле Карбузье, як аднаму з самых вядомых архітэктараў свайго часу, даручалі рэалізацыі самых прэстыжных праектаў не толькі ў Еўропе, але і ў Індыі і Бразіліі. У 1947 годзе ён увайшоў у камітэт архітэктараў, якія планавалі будову штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку, але быў прыняты план амерыканца Уолеса Гарысана.

Памёр ле Карбузье 27 жніўня 1965 года ў Кап Марцін, пад час адпачынку на Міжземным моры.

У архітэктуры[правіць | правіць зыходнік]

Ле Карбюзье выступаў за абнаўленне архітэктуры, вызваленне пабудоў ад эклектычных упрыгожанняў, стварэнне функцыянальнай структуры пабудовы і яе архітэктанічнай выразнасці, падкрэсліваў вялікія магчымасці архітэктуры ў пераўтварэнні грамадства (кнігі «Да архітэктуры», 1923; «Горадабудаўніцтва», 1925, і інш.).

У ранніх творах імкнуўся да стварэння суладдзя пабудовы і наваколля, распрацоўваў метады індустрыяльнага будаўніцтва: жылы дом «Сітраэн» (1922), комплекс асабнякоў у Парыжы (1923—24; з 1970 інстытут Ле Карбюзье), віла Савой у Пуасі каля Парыжа (1929—31).

Распрацаваў «пяць зыходных пунктаў сучаснай архітэктуры»: будынак на апорах-слупах, плоскі дах-сад, адвольная ўнутраная планіроўка, суцэльнае стужачнае акно, нясучая фасадная сцяна. У праектах 1920—30-х г. развіваў ідэю «вертыкальнага» горада-сада з вялікай шчыльнасцю насельніцтва, вежападобнымі будынкамі і вялікімі азелянёнымі прасторамі паміж імі, з падзелам шляхоў руху пешаходаў і транспарту, зон жылля, дзелавой актыўнасці і прамысловасці: праект горада на 3 млн. жыхароў (1922), планы «Вуазен» (планы рэканструкцыі Парыжа, Буэнас-Айрэса, Алжыра, Антверпена і інш.). Шэраг яго тэарэтычных ідэй, рэалізаваныя пры ўзвядзенні вяликих збудаванняў канца 1920—30-х г. (дом Цэнтрасаюза ў Маскве, 1928—35, з удзелам М. Дж. Колі; інтэрнаты швейцарскіх студэнтаў ва ўніверсітэцкім гарадку, 1930—32; цэнтр Арміі выратавання, 1932—33; абодва ў Парыжы і інш.), ляглі ў аснову «Афінскай хартыі» (прынята ў 1933 Міжнародным кангрэсам сучаснай архітэктуры) і выкладзены ў яго кнігах «Прамяністы горад» (1935), «Тры вызначэнні чалавека» (1945).

Нацыянальны музей заходняга мастацтва, Токіа, Японія

У 1940-я г. стварыў сістэму рацыянальных велічынь, заснаваную на прапорцыях чалавечага цела (мадулёр), якую прапанаваў як шкалу зыходных памераў для будаўніцтва і мастацкага канструявання. Пабудовам 1950—60-х г. уласцівы магутная і тонка нюансіраваная пластыка, выразная архітэктоніка форм і мас, кантрастнасць святлоценявых, колеравых і фактурных эфектаў, выкарыстанне тыпавых зборных і арыгінальных элементаў і канструкцый, спалучэнне розных матэрыялаў, сакавітая паліхромія: жылы дом у Марселі (1947—52), капэла Нотр-Дам-дзю-О ў Раншане (1950—53), манастыр Ла-Турэт у Эвё каля Ліёна (1956—59) — усе ў Францыі, Нацыянальны музей заходняга мастацтва ў Токіо (1957—59), Цэнтр мастацтваў Гарвардскага ўніверсітэта ў Кембрыджы (ЗША; 1964), бальніца ў Венецыі (1965).

Стварыў вялікі цыкл работ у Індыі (1950—57): генплан горада і ансамбль урадавых будынкаў у Чандыгарху, музей і вілы ў Ахмадабадзе і інш.

Паводле яго праекта ўзведзены «Цэнтр Ле Карбюзье» ў Цюрыху (Швейцарыя; 1967).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Буйвал В. Ле Карбюзье // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1999. — 560 с.: іл. ISBN 985-11-0155-9 (т. 9), ISBN 985-11-0035-8.