Любамір Рэгак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Любамір Рэгак
ambassador of Slovakia to Belarus[d]
2006 — 2008
Пераемнік Мар’ян Серватка[d]
пасол Еўрапейскага Саюза ў Беларусі[d]
з 2007

Нараджэнне 24 лютага 1970(1970-02-24)[1] (54 гады)
Дзеці 2
Адукацыя
Дзейнасць дзяржаўны служачы
Узнагароды
камандор Канстанцінаўскага ордэна Святога Георгія

Лю́бамір Рэ́гак (славацк.: Ľubomír Rehák; нар. 24 лютага 1970, Топальчаны) — славацкі дыпламат, пасол Славакіі ў Вялікабрытаніі2015). Магістр, доктар філасофіі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Любамір Рэгак у 1992 годзе скончыў Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных зносін, у 1997 абараніў у ім дысертацыю і атрымаў званне доктара філасофіі.

Дыпламатычную службу пачаў у Міністэрстве замежных спраў Славакіі ў Браціславе.

Жанаты, мае двух дзяцей[2]. Валодае англійскай, маскальскай і партугальскай мовамі, размаўляе таксама па-французску, іспанску, беларуску і польску.

Дыпламатычная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

  • 1993—1998 Масква, Расія: асабісты сакратар пасла
  • 1999—2003 Лісабон, Партугалія: намеснік пасла
  • 2004—2006 Браціслава, Славакія: еўрапейскі карэспандэнт — каардынатар у галіне агульнай замежнай і бяспечнай палітыкі Еўрапейскага Саюза
  • 2006—2008 Мінск, Беларусь: пасол Славакіі ў Беларусі. У другой палове 2007 выконваў таксама функцыі прадстаўніка Еўрапейскага Саюза ў Беларусі
  • 2008—2009 Брусель, Бельгія: пасол — прадстаўнік Славакіі ў Камітэце Еўрасаюза па палітыцы і бяспецы
  • 2010—2011 Браціслава, Славакія: генеральны старшыня палітычнага аддзела Міністэрства замежных спраў Славакіі
  • 2011—2012 Астана, Казахстан: Надзвычайны і паўнамоцны пасол у Казахстане і Кыргызстане[3]
  • 2012—2015 Браціслава, Славакія: палітычны дарадца Міністэрства замежных спраў Славакіі
  • 2015 —2020 Лондан, Вялікабрытанія: Надзвычайны і паўнамоцны пасол пра Двары святога Якуба (афіцыйнай найменне каралеўскага двара манарха Аб’яднанага каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі)[2]
  • 2020 - Масква, Расія: Надзвычайны і паўнамоцны пасол.[4]

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Няўрадавыя арганізацыі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Who's who(untranslated), 1849. — ISSN 0083-937X
  2. а б Ľubomír REHÁK (славацк.)(недаступная спасылка). Veľvyslanec. Veľvyslanectvo Slovenskej republiky v Londýne (7 сакавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы 29 снежня 2018. Праверана 5 лютага 2019.
  3. Ľubomír Rehák (славацк.)(недаступная спасылка). veľvyslanci. Osobnosti.sk. Архівавана з першакрыніцы 28 снежня 2018. Праверана 5 лютага 2019.
  4. https://www.mzv.sk/web/moskva-en/about_us/ambassador(недаступная спасылка)
  5. Slovak Ambassador in London became European Diplomat of the Year (славацк.). sme.sk (26 красавіка 2017). Праверана 5 лютага 2019.
  6. Westminster: Faith leaders and politicians gather at chivalric investiture Mass. Independent Catholic News (18 лістапада 2018). Праверана 5 лютага 2019.
  7. https://web.archive.org/web/20200409032953/https://www.tofp.eu/medal/

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]