Мазырска-Лельчыцкая раўніна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мазырска-Лельчыцкая раўніна на карце

Мазырска-Лельчыцкая раўніна — фізіка-геаграфічны раён Мазырскага Палесся, размешчаны на паўднёвым захадзе Гомельскай вобласці.

Мяжуе з Сярэднепрыпяцкай нізінай на захадзе, Капаткевіцкай раўнінай на поўначы, Хойніцка-Брагінскай узвышанай раўнінай на паўночным усходзе, Камарынскай нізінай на ўсходзе, Жытомірскім Палессем (Украіна) на поўдні.

Пераважаюць абсалютныя адзнакі 150—160 м. На поўначы выдзяляецца ў рэльефе Мазырская града (221 м). Асноўную плошчу займае плоскахвалістая водна-ледавіковая раўніна. Рачная сетка прадстаўлена Прыпяццю і яе правымі прытокамі: Убарць, Славечна, Мытва, Жалонь. Лясістасць каля 60 %.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Природа Беларуси. Энциклопедия. В 3 томах. Том 1. Земля и недра. — Минск: Беларуская энцыклапедыя, 2010. — 464 с. — ISBN 978-985-11-0472-3