Аршанска-Магілёўская раўніна
Аршанска-Магілёўская раўніна — раўніна ў Магілёўскай і на крайнім паўднёвым усходзе Віцебскай абласцей Беларусі. Працягласць з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход больш за 200 км, з захаду на ўсход ад 50 км да 120 км. Вышыня 150—200 м, адносныя перавышэнні над суседнімі раўнінамі на захадзе і поўдні 40 — 50 м.
Паверхня платопадобная, месцамі хвалістая, з агульным нахілам на поўдзень. Уздоўж Дняпра, Проні і Сажа пясчаныя (зандравыя) раўніны і надпойменныя тэрасы, паверхня якіх месцамі ўскладненая выдмамі і камамі. Часта сустракаюцца суфазійныя западзіны, на паўднёвым усходзе — карставыя варонкі.
Галоўныя рэкі: Дняпро (ад Оршы да Магілёва), Проня з Басяй і Растай, Сож з Волчасам, Лабжанкай і Сяннай. На поўдні цякуць правыя прытокі Бесядзі — Жадунька з Крупняй, Дзяражня.
Пад лесам 25% тэрыторыі. На поўначы захаваліся невялікія дзялянкі яловых і шыракаліста-яловых лясоў.
[правіць] Літаратура
- Геаграфія Беларусі: Энцыкл. даведнік. - Мн.: БелЭн, 1992.
- Оршанско-Могилевская равнина // {{{1}}} // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
| Рэльеф Беларусі | |
|---|---|
| Узвышшы: | Аляхновіцкае · Аршанскае · Асвейская града · Ашмянскае · Беларуская града · Браслаўская града · Валожынскае · Ваўкавыскае · Віцебскае · Гарадоцкае · Горацка-Мсціслаўскае · Гродзенскае · Докшыцкае · Капыльская града · Кубліцкае · Лагойскае · Лукомскае · Мазырская града · Мінскае · Нешчардаўскае · Навагрудскае · Плешчаніцкае · Пышнагорскае · Радашковіцкае · Свірская града · Свянцянскія грады · Слонімскае · Смаленска-Маскоўскае · Ушацка-Лепельскае |
| Раўніны: | Аршанска-Магілёўская · Баранавіцкая · Загароддзе · Лідская · Прыбужская · Стаўбцоўская · Цэнтральнабярэзінская · Чашніцкая · Чачэрская |
| Нізіны: | Васілевіцкая · Верхнебярэзінская · Верхнянёманская · Дзісенская · Лучоская · Нарачана-Вілейская · Нёманская · Полацкая · Палеская · Прыдняпроўская · Сярэдненёманская · Суражская |
