Мэры Мак-Элрой

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Мэры Мак-Элрой
Mary McElroy
Arthur mcelroy mary.jpg
сцяг
Першая Лэдзі ЗША
19 верасня 1881 — 4 сакавіка 1885
Папярэднік: Лукрэцыя Гарфілд
Пераемнік: Роўз Кліўленд
 
Нараджэнне: 5 ліпеня 1841({{padleft:1841|4|0}}-{{padleft:7|2|0}}-{{padleft:5|2|0}})
Грынвіч, Нью-Ёрк, ЗША
Смерць: 8 студзеня 1917({{padleft:1917|4|0}}-{{padleft:1|2|0}}-{{padleft:8|2|0}}) (75 гадоў)
Олбані, Нью-Ёрк, ЗША
Пахаваны: могілкі Олбані-Рурэйл
Бацька: Уільям Артур
Маці: Мальвіна Артур
Муж: Джон Мак-Элрой
 
Аўтограф: Аўтограф

Мэры Артур Мак-Элрой (англ.: Mary Arthur McElroy; 5 ліпеня 18418 студзеня 1917) — сястра 21-га прэзідэнта ЗША Чэстэра Артура і Першая лэдзі ЗША з 1881 па 1885 год. Выконвала абавязкі гаспадыні Белага дома з-за смерці жонкі прэзідэнта, Элен Артур, паўтары гадамі раней.

Мэры нарадзілася ў Грынвічы, Нью-Ёрк, у сям'і Уільяма і Мальвіны Артур. Яна была самай малодшай з дзевяці дзяцей. Вучылася ў школе Эмы Уілард, пры семінарыі ў Трое, Нью-Ёрк. У 1851 Мэры выйшла замуж за страхавога агента Джона Мак-Элроя, мелі чатырох дзяцей.

У 1880 г. брат Мэры, Чэстэр, быў абраны віцэ-прэзідэнтам ЗША. У ліпені 1881 прэзідэнт Джэймс Гарфілд быў смяротна паранены. Артур стаў яго пераемнікам, і ён папрасіў Мэры паклапаціцца аб яго малодшай дачцэ Элен. Сям'я Мэры Мак-Элрой жыла ў Олбані. Схемы пратакольных дзеянняў, распрацаваныя ёю сумесна з братам, выкарыстоўваліся іншымі Першымі лэдзі на працягу дзесяцігоддзяў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]