Элен Вільсан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Элен Вільсан

Элен Аксан Вільсан (англ.: Ellen Axson Wilson, 15 мая 1860 - 6 жніўня 1914) — першая жонка прэзідэнта Вудра Вільсана і Першая лэдзі ЗША з 1913 і да самай сваёй смерці ў 1914 годзе.

Вільсан, ва ўзросце 28 гадоў, ажаніўся з Элен, 25 гадоў, 24 чэрвеня 1885 у доме дзеда нявесты ў Саване, штат Джорджыя. У цырымоніі прымалі ўдзел бацька Вільсана, Джозеф Вільсан, і дзядуля Элен, Ісаак Стоктан Кіт Аксан. Мядовы месяц маладыя правялі ва Уэйнесвіле, горным курорце ў заходняй частцы Паўночнай Караліны. У тым жа годзе каледж Брын Маўр прапанаваў Вільсану пасаду выкладчыка з гадавым акладам ў 1500 долараў. Яны жылі ў кампусе каледжа разам з малодшым братам Элен.

У час знаходжання ў Белым доме, Элен займалася маляваннем у студыі на трэцім паверсе Белага дома, ахвяруючы сродкі ад продажу малюнкаў на дабрачыннасць. У Белым доме адбылася вяселле двух яе дачок.