Лора Буш
| Лора Буш Laura Bush |
|||
|
|||
|---|---|---|---|
| 20 студзеня 2001 — 20 студзеня 2009 | |||
| Папярэднік: | Хілары Клінтан | ||
| Пераемнік: | Мішэль Абама | ||
| Нараджэнне: | 4 лістапада 1946 (66 гадоў) Мідленд, штат Тэхас |
||
Лора Лэйн Уэлч Буш (анг.: Laura Lane Welch Bush, нар. 4 лістапада 1946, Мідлэнд, штат Тэхас) — жонка 43-га прэзідэнта ЗША Джорджа Буша.
Біяграфія[правіць]
Атрымала педагагічнае адукацыю ў Паўднёвым метадысцкім універсітэце ў Даласе. Затым паступіла ў Тэхаскі ўніверсітэт, дзе вывучала бібліятэчную справу. У лістападзе 1977 года выйшла замуж за Джорджа Буша. У іх дзве дачкі — двайняты Барбара і Джэні.
Лора Буш актыўна займаецца грамадскай дзейнасцю і дабрачыннасцю. У 1990-х гадах, калі Джордж Буш быў губернатарам Тэхаса, па яе ініцыятыве былі арганізаваны Тэхаскі кніжны фестываль, праграма «Гатовы чытаць, гатовы вучыцца» па раннім далучэнню дзяцей да чытання і адукацыйная праграма, якая дапамагае бацькам падрыхтаваць дзяцей да школы. Тады ж першая ледзі Тэхаса заснавала фонд падтрымкі кнігавыдаўцоў, якія выпускаюць кнігі для сямейнага чытання. Акрамя таго, Лора Буш падтрымлівала ініцыятывы, накіраваныя на паляпшэнне здароўя жанчын і дзяцей. Стаўшы першай ледзі Злучаных Штатаў, яна працягнула гэтыя праекты. Па ўзоры Тэхаскага кніжнага фестывалю стварыла Нацыянальны кніжны фестываль. Пасля тэрарыстычных нападаў на ЗША ў 2001 года Лора Буш патрануе службу валанцёраў.
Спасылкі[правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лора Буш- laurawbush.com — афіцыйны сайт Лоры Буш
- Лора Буш у «Twitter»
Лоры Буш у Facebook- Біяграфія на сайце Белага дому