Разалін Картэр

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Разалін Картэр
Rosalynn Carter
Rose Carter, official color photo, 1977.jpg
сцяг
41-ы Першая лэдзі ЗША
20 студзеня 1977 — 20 студзеня 1981
Папярэднік: Беці Форд
Пераемнік: Нэнсі Рэйган
 
Партыя: Дэмакратычная партыя
Нараджэнне: 18 жніўня 1927({{padleft:1927|4|0}}-{{padleft:8|2|0}}-{{padleft:18|2|0}}) (87 гадоў)
Плэйнс, Джорджыя, ЗША
Муж: Джымі Картэр
 
Аўтограф: Аўтограф

Элеанора Разалін Сміт Картэр (англ.: Eleanor Rosalynn Smith Carter; 18 жніўня 1927), больш вядомая як Разалін Картэр — жонка былога прэзідэнта ЗША Джымі Картэра, першая ледзі ЗША з 20 студзені 1977 г. па 20 студзеня 1981 года.

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Разалін Сміт упершыню пазнаёмілася з Джымі Картэрам толькі ў 1945 годзе. Пажаніліся яны ў ліпені 1947 года. У сямейнай пары было чацвёра дзяцей: Джон Уільям «Джэк» (1947), Джэймс Эрл «Чып» (1950), Донел Джэфры «Джэф» (1952) і Эмі Лін (1967). У 1953 годзе яе муж, пакінуўшы кар'еру ў марскім флоце, заняўся вырошчваннем арахіса, працягнуўшы справу памерлага бацькі. Разалін фактычна стала яго партнёрам па бізнесе, узяўшы на сябе бухгалтарскія выдаткі.

Шлях у палітыку[правіць | правіць зыходнік]

У 1962 годзе Джымі Картэр быў абраны ў сенат штата Джорджыя, а ў 1970 годзе ўступіў на пасаду губернатара штата. З тых часоў Разалін пачала весці актыўнае палітычнае жыццё. Спачатку яна некалькі пабойвалася сваіх новых абавязкаў, але неўзабаве ўпэўнена пачала прымаць айчынныя і замежныя дэлегацыі, удзельнічаць у грамадскіх мерапрыемствах і выконваць іншыя пратакольныя патрабаванні. Таксама яна засяродзіла сваю ўвагу на аказанні дапамогі пацыентам псіхічнай бальніцы.

У 1975 годзе Картэр пачаў задумвацца аб вылучэнні сваёй кандыдатуры на пост прэзідэнта. Падтрымаўшы намеры мужа, Разалін бярэ актыўны ўдзел у перадвыбарчай кампаніі, агітуючы ў яго карысць у сваіх паездках па краіне. Перамогшы на выбарах, Картэр прынёс прэзідэнцкую прысягу 20 студзеня 1977 года. Затым падчас інаўгурацыйнага парада Разалін Картэр разам з мужам за руку прайшлі да Белага дому.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • First Lady from Plains (autobiography), 1984, ISBN 1-55728-355-9
  • Everything to Gain: Making the Most of the Rest of Your Life (with Jimmy Carter), 1987, ISBN 1-55728-388-5
  • Helping Yourself Help Others: A Book for Caregivers (with Susan K. Golant), 1994, ISBN 0-8129-2591-2
  • Helping Someone with Mental Illness: A Compassionate Guide for Family, Friends, and Caregivers (with Susan K. Golant), 1998, ISBN 0-8129-2898-9

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]