Мішэль Абама

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Мішэль Абама

Мішэль ЛаВон Робінсан Абама (анг. Michelle LaVaughn Robinson Obama, народжаная Мішэль Ла Вон Робінсан, нар. 17 студзеня 1964) — амерыканскі адвакат, жонка 44-га прэзідэнта ЗША Барака Абамы, першая ледзі ЗША.

Біяграфія [правіць]

Мішэль Абама нарадзілася і вырасла ў паўднёвай частцы Чыкага. Пасля заканчэння сярэдняй школы атрымлівала адукацыю ў Прынстанскім універсітэце і Гарвардскай юрыдычнай школе, пасля чаго вярнулася ў Чыкага, дзе працавала ў юрыдычнай фірме «Сіднэй Осцін», затым у мэрыі Чыкага і ў медыцынскім цэнтры пры Чыкагскім універсітэце.

Брат Мішэль — Крэйг Робінсан, трэнер мужчынскай баскетбольнай каманды Універсітэта штата Арэгон.

З Баракам Абамай пазнаёмілася, калі ён стаў супрацоўнікам «Сіднэй Осцін». Нават пасля абрання Барака Абамы ў Сенат ЗША, іх сям'я вырашыла не пераязджаць у сталіцу ЗША Вашынгтон, і засталася жыць у паўднёвай частцы Чыкага.

У адрозненне ад свайго мужа, Барака Абамы, Мішэль з'яўляецца нашчадкам неграў-рабоў. Яе прапрапрапрабабулю ў 1850 годзе ўказаў у завяшчанні амерыканскі памешчык ў якасці маёмасці як «негрыцянскую дзяўчынку Мальвіну» коштам 475 долараў.

У амерыканскай прэсе Мішэль Абаму часта параўноўваюць з Жаклін Кенэдзі. Мішэль Абама — першая ў гісторыі першая ледзі ЗША афраамерыканскага паходжання.