Мілан Кундэра

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Мілан Кундэра
чэшск.: Milan Kundera
Milan Kundera.jpg
Мілан Кундэра
Дата нараджэння:

1 красавіка 1929({{padleft:1929|4|0}}-{{padleft:4|2|0}}-{{padleft:1|2|0}}) (85 гадоў)

Месца нараджэння:

Брно, Чэхаславакія

Грамадзянства:

Чэхаславакія Чэхаславакія
Францыя Францыя

Род дзейнасці:

празаік, эсэіст

Гады творчасці:

з 1967

Кірунак:

мадэрнізм

Жанр:

раман, апавяданне, эсэ

Мова твораў:

чэшская, французская

Дэбют:

«Жарт»

Míлан Ку́ндэра (чэшск.: Milan Kundera; нар. 1 красавіка 1929, Брно, Чэхаславакія) . Піша па-чэшску і па-французску. Найбольш знакаміты яго твор называецца «Невыносная лёгкасць быцця».

Жыццё і творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Чэхаславакія[правіць | правіць зыходнік]

Бацькам Мілана быў Людвік Кундэра, музыказнаўца і пазней рэктар Музычнай Акадэміі ў Брно1948 па 1961 год). Пісьменнік рана навучыўся граць на піяніна, музыка моцна паўплывала на ўсю яго творчасць. У 1945 годзе, будучы гімназістам, пераклаў верш Уладзіміра Маякоўскага, які быў апублікаваны ў часопісе «Гонг». Тады ж пачаў сам пісаць вершы.

Пасля вайны падпрацоўваў як рознарабочы і джазавы музыка. У 1948 годзе скончыў гімназію ў Брно і пачаў вывучаць музыку і літаратуру ў Пражскім Карлавым універсітэце. Аднак у хуткім часе пісьменнік перайшоў у Кінаакадэмію. У 1950 годзе па палітычных прычынах вымушаны быў прыпыніць навучанне на два гады (Кундэра і яго ўніверсітэцкі таварыш былі выключаныя з камуністычнай партыі, у якую Мілан уступіў у 1948 годзе, за антыпартыйныя дзеянні). Яго раман «Жарт», напісаны ў 19651967 гг., шмат у чым натхнёны падзеямі таго перыяду жыцця маладога пісьменніка. У 1956 годзе Кундэра зноў уступае ў кампартыю, аднак у 1970 годзе яго канчаткова выключаюць з яе.

Пасля заканчэння вучобы Мілан Кундэра выкладаў на факультэце кіно Пражскай акадэміі музыкі і драматургіі. У 1957 годзе ён выдаў лірычны зборнік «Маналогі», у які ўвайшлі інтэлектуальныя вершы пра каханне. Пісьменнік піша шэраг эсэ, прысвечаных авангарднай паэзіі, для перыядычных выданняў «Literarni noviny» і «Listy».

Як і шматлікія іншыя чэшскія інтэлектуалы, Кундэра прымаў актыўны ўдзел у падзеях Пражскай вясны. З-за гэтага ён быў пазбаўлены магчымасці выкладаць, яго кнігі былі забароненыя і выняты з усіх бібліятэк Чэхаславакіі.

Францыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1975 годзе Кундэра з жонкай Верай Грабанковай імігравалі ў Францыю, дзе пісьменнік атрымаў месца выкладчыка. У 1978 годзе, пасля выдання раману «Кніга смеху і забыцця» (Kniha smíchu a zapomnění), чэшскі ўрад пазбавіў пісьменніка чэшскага грамадзянства. З 1981 года ён з'яўляецца грамадзянінам Францыі. У 1978 годзе Кундэра пераехаў у Парыж, дзе ў 1984 годзе з'явіўся яго самы знакаміты твор — раман «Невыносная лёгкасць быцця» («Nesnesitelná lehkost bytí»).

Пачынаючы з выдадзенага ў 1994 годзе раману «La lenteur» Кундэра піша па-французску.

Трохі аб усім[правіць | правіць зыходнік]

Сам Кундэра дзеліць сваю творчасць на два этапы: перыяд няспеласці (ад гэтай часткі сваёй творчасці дыстанцуецца і забараняе публікаваць творы гэтага перыяду), і на перыяд сваіх лепшых твораў.

Смешныя каханкі[правіць | правіць зыходнік]

Кундэра сцвярджае, што ўпершыню «знайшоў сябе», калі пісаў аповед «Я сумны Бог» (1958), пазней уключаны ў першую з трох сшыткаў «Смешных каханак» (1963, 1965, 1968). Характэрная рыса «Смешных каханак» — анекдатычнасць, жартаўлівасць. Па прызнанні аўтара, ён пачаў пісаць аповеды для ўласнага задавальнення. Першае агульнае выданне ўсіх трох сшыткаў, якое складаецца з 8 аповедаў, выйшла ў Празе ў 1970, аднак пазней аўтар перапрацаваў зборнік, надаўшы ёй новую форму і кампазіцыйнае адзінства, і ўключыў толькі 7 аповедаў. Тэматыка «Смешных каханак» засяроджана на містыфікацыі, гульні з каханнем і парадоксах донжуанства нашага часу. Кожны з аповедаў мае сваю апавядальную структуру, мадэль і тэму, якія аўтар развіў пазней у сваіх раманах.

Жарт[правіць | правіць зыходнік]

Свой першы раман «Жарт» Кундэра пачаў пісаць яшчэ ў 1962, кніга была надрукавана ў 1967. Выкарыстоўваючы гратэскавую гісторыю пра чалавечае жыццё, сапсаванага з-за простага жарту, і пра няўдалую помсту героя, аўтар малюе змены, якія адбываліся ў чэшскім грамадстве з сярэдзіны 1950-х, і прыводзіць свайго героя да адчування адчужанасці ад свету. Аўтар перапісаў раман у выглядзе сцэнарыя для фільма, які ён сам і паставіў.

Жыццё — не тут[правіць | правіць зыходнік]

У рамане «Жыцьцё — не тут» (скончаны ў 1969 ці 1970, упершыню выйшаў у Парыжу на французскай мове ў 1973) апісваецца гісторыя маладога паэта, які паставіў свой мастацкі талент і юнацкае славалюбства на службу ідэалогіі. Менавіта таму яму не даецца ні самакрытыка, ні цвярозы погляд на грамадскае становішча, урэшце ён бесцырымонна ўмешваецца ў лёс іншых людзей, прыносячы ім няшчасця. Сама назва рамана з'яўляецца цытатай. Гэтай фразай, узятай з А.Рэмбо, А.Брэтон у 1924 годзе завяршыў Маніфэст сюррэалізму. Той жа самы лозунг можна было ўбачыць у Парыжы ў 1968 падчас студэнцкіх хваляванняў.

Вальс на развітанне[правіць | правіць зыходнік]

«Вальс на развітанне» (скончаны ў 1971 ці 1972, упершыню выйшаў на французскай мове ў Парыжы ў 1976) — апошні раман, напісаны ў Празе. На першы погляд ён здаецца проста камедыяй, якая апісвае калізіі паміж некалькімі любоўнымі парамі ў чэшскім курортным мястэчку. На самай жа справе гэта кніга поўная смутку і роспачы, выкліканымі безвыходнасцю сітуацыі. Галоўнага героя рамана прымушаюць з'ехаць з краіны абыякавасць людзей, пустэча, дробязнасць праблем.

Кніга смеху і забыцця[правіць | правіць зыходнік]

«Кніга смеху і забыцця» была напісана ў першыя гады эміграцыі, і ўпершыню выйшла на французскай мове ў Парыжы ў 1979. Як і ў некаторых іншых творах Кундэры, кампазіцыя тэксту інспіравана музычнай кампазіцыяй. У рамана няма скончанага сюжэту, асобныя эпізоды з'яўляюцца рознымі варыяцыямі на агульную тэму: героі змагаюцца з забыццём і прыходзяць да таго, што мінулае нельга заклікаць на дапамогу сучаснасці, мінулае нельга палепшыць.

Невыносная лёгкасць быцця[правіць | правіць зыходнік]

Матывы эміграцыі і побытавай ідыліі Кундэра развівае ў рамане «Невыносная лёгкасць быцця» (скончаны ў 1972, упершыню апублікаваны на французскай мове ў 1984), героі якога пасля жніўня 1968 з'яжджаюць у Швейцарыю, але потым вяртаюцца ў Чэхаславакію. У рамане шмат філасофскіх разважанняў, заснаваных па перавазе на тлумачэнні лёгкасці і цяжары ў духу старажытнагрэчаскага філосафа Пармэеіда і ідэі Фрыдрыха Ніцшэ пра вечнае вяртанне. У 1988 амерыканскі рэжысёр Філіп Каўфман зняў па гэтым рамане аднайменны фільм.

Несмяротнасць[правіць | правіць зыходнік]

У рамане «Несмяротнасць» (дапісаны ў 1988, упершыню апублікаваны на французскай мове ў 1990 годзе), апошнім рамане, напісаным на чэшскай мове, Кундэра падкрэслівае фіктыўнасць усяго адбывалага. Яго галоўным чынам цікавяць агульныя пытанні быцця і характэрныя рысы еўрапейскай культуры. У кнізе рэфлексіўнасць настолькі пераважае над сюжэтнай лініяй, што яе можна лічыць нейкім сінтэзам рамана і эсэ.

Мастацтва рамана[правіць | правіць зыходнік]

Ключом да глыбейшага разумення творчасці Кундэры можа быць зборнік з сямі эсэ «Мастацтва рамана», напісаных на французскай мове і выдадзеных у 1986. Гэты зборнік не мае нічога агульнага з ранняй аднайменнай тэарэтычнай працай, акрамя назвы. Тут аўтар кажа пра свой метад пісьма, асабліва акцэнтуе ўвагу на сціплую ацэнку традыцыі цэнтральна-еўрапейскага рамана і выяўляе захапленне мадэрнізмам «кафкіянскай» традыцыі.

Парушаныя запаветы[правіць | правіць зыходнік]

Наступныя эсэ апублікаваны ў зборніку «Парушаныя запаветы» (1993). Разважанні пра магчымасці рамана, а таксама апублікаваныя ў часопісах эсэ пра палітычнае і культурнае проціпастаўленне «Захаду» і «Усходу» і пра канцэпцыю Цэнтральнай Еўропы зрабілі Кундэру папулярным публіцыстам яшчэ ў 1980-я. Ён таксама публікаваўся ў чэшскіх, французскіх, і нават у ісландскіх і мексіканскіх перыядычных выданнях.

Павольнасць. Сапраўднасць. Недасьведчанасць.[правіць | правіць зыходнік]

Кундэра не раз падкрэсліваў, што чэрпае натхненне ў творах еўрапейскай літаратуры перыяду Адраджэніня і Асветы, асабліва ў раманах Д.Бакача, Ф.Рабле, Л.Стэрна і Д.Дзідро. Сваю п'есу «Жак і яго спадар», прысвечаную Дзідро і якая з'яўляецца варыяцыяй на тэму рамана самога Дзідро «Жак фаталіст» напісаў у гады, наступныя за савецкай акупацыяй. Упершыню п'еса была апублікавана ў Парыжы ў перакладзе аўтара ў 1981.

У 1990-я гады піша свае раманы на французскай мове. «Павольнасць» (1995) і «Сапраўднасьць» (1997) уяўляюць хутчэй нейкія рэзюме, у якіх намёк на больш пэўную гісторыю толькі ілюструе абстрактныя разважанні, эсэ чаргуюцца з сюжэтнай лініяй, і ў свет рамана пранікаюць больш ці меньш відавочныя алюзіі на традыцыі рамана мінулых стагоддзяў.

Апошні раман «Недасведчанасць» (2000) быў упершыню апублікаваны па жаданні аўтара на іспанскай мове. Тэмы рамана — эміграцыя, адзінота, памяць, забыццё, настальгія, абыякавасць.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

Раманы[правіць | правіць зыходнік]

  • 1967 «Жарт» (Žert)
  • 1972 «Вальс на развітанне» (Valčík na rozloučenou)
  • 1973 «Жыццё не тут» (Život je jinde)
  • 1978 «Кніга смеху і забыцця» (Kniha smíchu a zapomnění)
  • 1984 «Невыносная лёгкасць быцця» (Nesnesitelná lehkost bytí)
  • 1990 «Несмяротнасць» (Nesmrtelnost)
  • 1995 «Павольнасць» (La lenteur)
  • 1997 «Сапраўднасць» (L'Identité)
  • 2000 «Недасведчанасць» (L'Ignorance)

Эсэ[правіць | правіць зыходнік]

  • 1955 «Пра спрэчкі спадчыны» (O sporech dědických)
  • 1960 «Мастацтва рамана» (Umění románu: Cesta Vladislava Vančury za velkou epikou)
  • 1968 «Чэшскі дагавор» (Český úděl)
  • 1969 «Радыкалізм і эксгібіцыянізм» (Radikalismus a exhibicionismus)
  • 1983 «Выкрадзены Захад ці трагедыя Цэнтральнай Еўропы» (Únos západu aneb Tragédie střední Evropy)
  • 1986 «Мастацтва рамана» (L'art du Roman (Umění románu))
  • 1992 «Парушаныя запаветы» (Les testaments trahis (Zrazené testamenty))
  • 19912004 «Мой Яначак» (Můj Janáček))
  • 2005 «Невядомая спадчына Сервантэса» (Zneuznávané dědictví Cervantesovo)
  • 2005 «Заслона» (Le Rideau (Opona))
  • 2006 «Каструсь — цень святога Гарту» (Kastrující stín svatého Garty)
  • 2006 «Не тут, дома, мой сябра» (Nechovejte se tu jako doma, příteli)
  • 2009 «Сустрэча» (Une rencontre (Setkání))

Паэзія[правіць | правіць зыходнік]

  • 1953 «Чалавек — неабсяжны сад» (Člověk zahrada širá)
  • 1955 «Апошні май» (Poslední máj)
  • 1957 «Маналёгоі» (Monology)

П'есы[правіць | правіць зыходнік]

  • 1962 "Уладальнік ключоў " (Majitelé klíčů)
  • 1966 «Дзьве плёткі, два вяселлі» (Dvě uši, dvě svatby)
  • 1968 «Прамашка» (Ptákovina)
  • 1971 «Жак і яго спадар» (Jakub a jeho pán: Pocta Denisu Diderotovi)

Зборнікі аповедаў[правіць | правіць зыходнік]

  • 1968 «Смешныя каханкі» (Směšné lásky)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Творы Мілана Кундэры Шаблон:Іерусалімская прэмія