Парменід
| Пармэнід Элейскі Παρμενίδης | |
| Παρμενίδης | |
| Дата нараджэння: |
каля 540 да н.э. |
|---|---|
| Дата смерці: |
каля 450 да н.э. |
| Школа/традыцыя: | |
| Кірунак: |
Заходняя філасофія |
| Перыяд: | |
| Асноўныя інтарэсы: | |
| Значныя ідэі: | |
| Аказалі ўплыў: |
Ameinias |
| Паслядоўнікі: | |
Парменід з Элеі (грэч. Παρμενίδης; каля 540 да н.э. або 520 да н.э. - каля 450 да н.э.) — старажытнагрэчаскі філосаф і палітычны дзеяч. Займаўся пытаннямі быцця і пазнання, падзяліў ісціну і суб'ектыўнае меркаванне.
Прадстаўнік элейскай школы. Аўтар філасофска-дыдактычнай паэмы «Аб прыродзе», якая складаецца з дзвюх частак: «Шлях ісціны» і «Шлях поглядаў» (захавалася каля 160 вершаў). Абгрунтаваў адрозненне паміж мысленнем і пачуццёвасцю, сфармуляваў ідэю тоеснасці быцця і мыслення. У сваім разуменні свету трымаўся думкі пра існаванне апошняй мяжы, усебаковай замкнёнасці быцця, якое прымае форму аднароднага шара з правільным цэнтрам унутры. Праўдзівае быццё лічыў адзіным, вечным, непадзельным, нязменным і нерухомым; непраўдзівае — рухомымі, дзялімымі рэчамі з пустотай паміж імі. Яго вучэнне пра размежаванне быцця і небыцця, ісціны і меркавання было накіравана супраць дыялектычных падыходаў да тлумачэння свету, якія назіраліся ў старажытнай філасофіі; гэта дае падставу лічыць Парменіда пачынальнікам метафізікі ў якасці пазнавальнай альтэрнатывы дыялектыкі. Паводле Парменіда, крыніцай праўдзівых ведаў аб свеце можа быць толькі розум; пачуцці прыводзяць да непраўдзівых і супярэчлівых меркаванняў (гэта ўносіла ў яго вучэнне элементы рацыяналізму). Сцвярджаў, што ў аснове светабудовы ляжыць супрацьстаянне двух пачаткаў: актыўнага — святла-агню і інертнага — цемры.
У ХХ ст. працы Парменіда даследаваліся экзістэнцыяльнай фенаменалогіяй (М. Хайдэгер) і англа-амерыканскай аналітычнай філасофіяй.
Літаратура[правіць]
- Боўш В. Парменід // БЭ ў 18 т. Т. 12. Мн., 2001.
| Філосафы / Антычныя філосафы / Дасакратыкі | |
|---|---|
| Прадфіласофская традыцыя | |
| Мілецкая школа | |
| Піфагарэйцы | |
| Элеаты |
Ксенафан · Парменід · Зянон Элейскі · Меліс |
| Атамісты | |
| Сафісты | |
| Па-за школамі | |