Геракліт
| Геракліт Эфескі | |
Геракліт на карціне І. Марэльсе (каля 1630) |
|
| Дата нараджэння: |
каля 544 г. да н.э. |
|---|---|
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: |
каля 483 г. да н.э. |
| Школа/традыцыя: |
па-за школамі |
| Кірунак: | |
| Перыяд: | |
| Асноўныя інтарэсы: | |
| Значныя ідэі: |
Логас-агонь, усеагульная зменлівасць |
| Паслядоўнікі: |
Кратыл, Платон, Арыстоцель, Фрыдрых Ніцшэ, Марцін Хайдэгер і шматлікія іншыя |
Геракліт Эфескі (стар.-грэч. Ἡράκλειτος ὁ Ἐφέσιος, 544-483 гг. да н.э.) — старажытнагрэчаскі філосаф-дасакратык.Заснавальнік першай гістарычнай ці першапачатковай формы дыялектыкі. Галоўная крыніца звестак пра жыццё Геракліта - Дыяген Лаэрцкі.
Геракліт паходзіў з арыстакратычнага афінскага роду, але ўхіляўся ад удзелу ў палітычным жыцці Эфесу, дзяржаўнае ўладкаванне якога падавалася яму безнадзейна сапсаваным.
Адзінае сачыненне — «Аб прыродзе» - не захавалася, вядомыя толькі асобныя фрагменты, змешчаныя ў творах іншых аўтараў. Сімвалізм і шматзначнасць, характэрныя для гэтых фрагментаў, ускладняюць разуменне іхняга зместу, дзеля чаго яшчэ ў старажытнасці Г. атрымаў мянушку "Цёмны". Лісты, якія прыпісваюцца Г., лічацца падробнымі.
Першапачаткам усяго Г. лічыў стыхію агню. Свет, паводле Г. не створаны багамі ці людзьмі. Дыялектыка па Г. ёсць канцэпцыя бесперапыннае перамены, станаўлення, кругавароту стыхіяў і вечнай барацьбы супрацьлегласцяў. Шырока вядомы створаны Г. вобраз ракі, у якую нельга ўвайсці двойчы, бо яна кожны раз іншая. Вялікія спрэчкі выклікала вучэнне Г. пра логас, які ён тлумачыў як "бог", "кон", "неабходнасць", "вечнае", "агульнае", "мудрасць", "закон", - то бок універсальны прынцып парадку і неабходнасці.
Літаратура [правіць]
- Marcovich M. Heraclitus: Greek text with a short commentary including fresh addenda, corrigenda and a select bibliography (1967 — 2000) / 2 ed. Sankt Austin: Academia-Verlag, 2001. (International Pre-Platonic Studies; Vol. 2). 677 p. ISBN 3-89665-171-4.
- Robinson, T.M. (1987). Heraclitus: Fragments: A Text and Translation with a Commentary. Toronto: University of Toronto Press. ISBN 0-8020-6913-4.
- Francesco De Martino, Livio Rossetti, Pierpaolo Rosati: Eraclito. Bibliografia 1970—1984 e complementi 1621—1969. Neapel 1986.
- Evangelos N. Roussos: Heraklit-Bibliographie. Wissenschaftliche Buchgesellschaft, Darmstadt 1971, ISBN 3-534-05585-3.
Спасылкі [правіць]
- Фрагменты Гераклита (арыгінал, англ.і фр. пераклады)
- Фрагменты сачынення
- Сайт «Геракліт» — Сайт прысвечаны Геракліту і даследаванню яго светапогляду, яго спосабу мыслення.
| Філосафы / Антычныя філосафы / Дасакратыкі | |
|---|---|
| Прадфіласофская традыцыя | |
| Мілецкая школа | |
| Піфагарэйцы | |
| Элеаты |
Ксенафан · Парменід · Зянон Элейскі · Меліс |
| Атамісты | |
| Сафісты | |
| Па-за школамі | |